Вы тут

нефармат

Рэха суседскай разборкі
0 136

Рэха суседскай разборкі

Не так даўно ў Брэсцкім раёне адбылося здарэнне, якое трапіла ў міліцэйскія зводкі. Пра выпадак тады паведамлялі, здаецца, усе мясцовыя СМІ, інфармацыя падавалася найбольш як суседскія разборкі. І сапраўды, падставай для здарэння, а дакладней, пажару стала непаразуменне паміж суседзямі. А вось прычынай...

Вясновая раніца
0 386

Вясновая раніца

На гэтыя радкі натхнілі здымкі з двух мерапрыемстваў, што паявіліся ў панядзелак на сайце нашай газеты. Адзін рэпартаж быў з Купалавай Вязынкі, дзе традыцыйна гукалі вясну, другі — з Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, дзе адзначалі абрадавыя Саракі. Ведаеце, што здзівіла і ўразіла? Голыя чорныя дрэвы…..

Такія розныя жанчыны, або Выбар ёсць заўсёды
0 731

Такія розныя жанчыны, або Выбар ёсць заўсёды

Гэтыя нататкі спачатку хацела назваць нешта накшталт «Радкі ненапісанага артыкула». Але ж пра гераіню радкоў — у канцы. Цяпер хачу сказаць і пра іншых жанчын, якіх, хоць і з пэўнай нацяжкай, можна аб’яднаць у адну тэму.

Мацярынскай малітвай
0 1247

Мацярынскай малітвай

Патэлефанавала чытачка з Мінска. Ірына Сцяпанаўна вельмі хвалявалася, асабліва на пачатку нашай размовы. Дзякавала за матэрыял «Мама, я вярнуўся». Казала, што чытала яго разам з суседкай па лесвічнай пляцоўцы. 

Лабірынты пакручастага лёсу
0 1907

Лабірынты пакручастага лёсу

Гэта гісторыя пачыналася амаль што камічна. Вам, шаноўныя чытачы, думаю, таксама тэлефанавалі рознага кшталту зладзеі. Не раз яны набіралі і мне. Калі званок ідзе на месенджар, звычайна нават не адказваю. Але аднойчы раздаецца званок на мабільны, на экране бачу незнаёмы маскоўскі нумар. Варта сказаць, што на той момант была зусім не ў гуморы. У рашучай упэўненасці, што на лініі чарговы махляр, раблю глыбокі ўздых, каб, не асабліва выбіраючы словы і выразы, сказаць усё, што думаю...

Простыя рэчы
0 2090

Простыя рэчы

Нядаўна давялося паўдзельнічаць у галоўным беларускім восеньскім квэсце. Ну вы здагадаліся, відаць, што гаворка ідзе пра капанне бульбы. Трэба было дапамагчы сястры ўбраць яе дзялянку ў чатыры «соткі» і тым самым зарабіць сабе бульбы на зіму. Яны ўжо шмат гадоў садзяць менавіта столькі ды забяспечваюць другім хлебам чатыры сям'і, яшчэ і застаецца.

У апошні дзень лета
0 2888

У апошні дзень лета

Нават і не верыцца, што заўтра апошні дзень лета. Здаецца, толькі ўчора ўвабралася ў сілу вясна, усё навокал было ўрачыста-зялёным, як на аграсядзібе «Паветра» ў Драгічынскім раёне, якую давялося наведаць у маі.

Завіруха рэальная і віртуальная
0 3208

Завіруха рэальная і віртуальная

Новы тэлевядучы прагнозу надвор’я тэлерадыёкампаніі «Брэст» Багдан Завіруха стаў сапраўднай сенсацыяй месяца. Ён прыгожы, ветлівы, бездакорна стылёвы, валодае пачуццём гумару, вядзе праграму абсалютна без памылак і агрэхаў. Але ён... не чалавек. 

Бэзавы букет, што чакаў ледзь не сорак гадоў
0 3311

Бэзавы букет, што чакаў ледзь не сорак гадоў

Заўважаю, што кожнае лета ў газеце адбываецца пэўны ўсплёск тэмы вясковых дамоў і іх жыхароў. Летась у гэтую пару цэлая дыскусія здарылася з падачы Надзеі Дрындрожык аб тым, ці «...прадаецца хата бацькоў». 

У тым месцы ў той час
0 3523

У тым месцы ў той час

Думаю, што кожнаму з нас, і не раз, даводзілася перажываць такія сітуацыі, калі здаецца, што паспяшаўся літаральна на хвіліну. А каб прамарудзіў, то ўсё абышлося б, склалася б па-іншаму. Ну, напрыклад, трапіў у ДТЗ, выліў каструлю вару на нагу, сабраўся вынесці смецце, раптам зазваніў тэлефон, на аўтамаце ўзяў яго замест ключоў, нагой прыкрыў дзверы, а яны зачыніліся...

Кветкі маёй душы
0 3719

Кветкі маёй душы

Зайшла каляжанка і проста так з парога, каб пачаць гаворку, весела прамовіла: «Пра што пішаш, пра кветачкі?» А што, хіба кветкі займаюць так мала месца ў нашым жыцці, што не вартыя калонкі? Вунь цяпер махляры на звычцы радаваць мілых і родных букетамі немалыя грошы зарабляюць. Чулі, напэўна, як у інтэрнэце заказваюць букеты, плацяць за іх, а потым заказ не атрымліваюць.

Галава сям’і
0 3734

Галава сям’і

Нярэдка ад дарослых можна пачуць пра пэўны інфантылізм маладога пакалення, пра іх непрактычнасць, непадрыхтаванасць да жыцця. І мне не раз у асяродку равеснікаў даводзілася ўздыхаць: «Мы іх цяпер да трыццаці гадоў няньчым». Ёсць праблема.