Вы тут

нефармат

Бяда з бяды
0 4017

Бяда з бяды

Неяк я ўжо расказвала гісторыю ад знаёмага таксіста пра цудоўнае ўз'яднанне сям'і. Аповед быў, хоць і з ноткамі суму, але ж, хутчэй, пазітыўны, у нечым павучальны. А гэтыя дзве гісторыі — без усякага намёку на аптымізм, на шчаслівае вырашэнне. Бяда ўпаўзала ў сем'і гараджан паціху, непрыкметна, а вось сыходзіць, як выглядае, не збіраецца.

Палярнае ззянне… над агародам
0 4506

Палярнае ззянне… над агародам

Паспрачалася нядаўна з адным знаёмым, як высветлілася, чытачом не толькі маёй калонкі, але і некаторых іншых матэрыялаў. Ён уважліва прачытаў тэкст пра тое, што мясцовая ўлада прадае нічыйныя хаты нават за адну базавую. Па натуры чалавек азартны, загарэўся ідэяй набыць такую хаціну. 

Прывітанне, пенсія!
0 4388

Прывітанне, пенсія!

Некалькі месяцаў таму давялося браць інтэрв'ю ў дэпутата вышэйшага заканадаўчага органа. Сустрэча адбылася адразу пасля прыёму грамадзян, які праводзіў народны выбраннік. Дык вось, на прыём да яго прыйшоў адзін пенсіянер з просьбай паспрыяць павелічэнню яго пенсіі.

Беражыце сям'ю
0 4585

Беражыце сям'ю

Пра чаргу велікагрузаў пад Брэстам, якая расцягнулася кіламетраў на трыццаць, не згадваў хіба зусім лянівы сродак інфармацыі. Праблема ўжо каторы час вылазіць самымі рознымі праявамі.

Кожны катаня знойдзе сабе маню
0 5307

Кожны катаня знойдзе сабе маню

Думала, ужо ніколі не буду пісаць пра нашых дурніц перадпенсіённага і малодшага пенсіённага ўзросту, падманутых «генераламі і палкоўнікамі замежных армій», бо надта ж прыкра. Але тэма нечакана атрымала новы паварот і... новыя сумныя развагі.  

Цывілізаваны падыход
0 5057

Цывілізаваны падыход

Зранку, перш чым сесці за камп'ютар, выглядваю ў акно і назіраю цікавую карціну. Каля сцяны двухпавярховага будынка насупраць маладая жанчына курыць і размаўляе па тэлефоне. Гэты будынак — гандлёвы аб'ект, а дзябёлая маладзіца стаіць акурат побач з квадратным акном, у якое штодня разгружаюцца машыны з таварам. 

Вядро ў калодзежы і літара ў прозвішчы. За кадрам адной камандзіроўкі
0 5030

Вядро ў калодзежы і літара ў прозвішчы. За кадрам адной камандзіроўкі

Гадоў колькі таму на тэлебачанні была рубрыка «За кадрам», у ёй карэспандэнты дзяліліся інфармацыяй, якая не ўваходзіла ў рэпартажы і іншыя перадачы. Часам яна выглядала забаўнай, іншы раз — павучальнай, а то і праблемнай. Вось і ў мяне пасля адной з камандзіровак шмат што засталося ў нататніку.

Пра белую сурвэтку і ружовага снегіра
0 3657

Пра белую сурвэтку і ружовага снегіра

Гэтым разам, калі сын складваў у скрынку толькі што знятыя з навагодняй ёлкі цацкі, не заўважыў, пэўна, што адна выпадкова закацілася ў кут, за вазон. Знайшла яе, калі прыбірала ў суботу. Гэта асаблівая цацка, ёй многа гадоў. Яна кардынальна адрозніваецца ад астатніх — кітайскіх шароў у адным стылі, якія дзеці купілі некалькі гадоў таму.  

Смутак трэцяй разнавіднасці
0 3167

Смутак трэцяй разнавіднасці

Яна так любіла гаварыць: «Смутак трэцяй разнавіднасці». Гэта азначала нейкі край, калі зусім дрэнна, маркотна і не відно ніякай перспектывы. Мая бабуля некалі вызначала падобны стан фразай: «Нібы апошняе ў печ укінуўшы». Але яна была самая вясёлая і аптымістычная з нас

Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг...
0 3142

Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг...

У канцы года звычайна падводзяць пэўныя вынікі, гавораць пра тое, якім быў год, што ён прынёс. Цяжкім выдаўся гэты год, непрадказальным, напружаным. Ніколі яшчэ з часоў Другой сусветнай вайны градус напружанасці ў міжнароднай абстаноўцы не быў такім высокім, ніколі не гаварылі пра вайну і мір так шмат. 

Паглядзі, як падае снег
0 2527

Паглядзі, як падае снег

Сімпатычная тэлевядучая перад прагнозам надвор'я нагадала бясспрэчны факт: «Калі б надвор'е не мянялася, дзевяць чалавек з дзесяці не ведалі б, з чаго пачынаць размову». Вось і я туды ж. Калі ўжо ўся краіна стамілася ад снежных заносаў і іншых капрызаў сёлетняй наравістай зімы, нарэшце і ў нас, у Брэсце, засыпала снегам.

Якога воўка баяцца?
0 1718

Якога воўка баяцца?

Гатую сняданак, слухаю па радыё бадзёрыя паведамленні сіноптыка пра паўсюднае снежнае покрыва тэрыторыі краіны ды ўсміхаюся пра сябе: «Не былі вы, даражэнькія, у Брэсце». У нас даўно злезлі рэшткі першага нясмелага снегу. За акном — звыклае маркотнае чарноцце.