Навiны
Як у Беларусі абараняюць насельніцтва і эканоміку ад надзвычайных сітуацый
Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі праехаліся на міжнародным фірменным цягніку № 2/1 «Беларусь» «Мінск — Масква»
Нам пашчасціла адправіцца ў падарожжа-камандзіроўку на фірменнай «двоечцы», якая курсіруе з Мінска ў Маскву перад надыходзячым Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Сімвалічна, што ў гэты дзень, другога красавіка, міжнароднаму цягніку № 2/1 «Беларусь» спаўняецца 64 гады. Пасажыры за гэты час пераканаліся ў яго бездакорнасці, як і ў непарыўных сувязях паміж дзвюма сталіцамі.
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі БЧ запускае трансгранічныя прыгарадныя пасажырскія зносіны
2 красавіка, у святочную для двух братэрскіх народаў дату, пачнуць курсіраваць тры дадатковыя пасажырскія цягнікі Смаленск — Орша — Смаленск і Віцебск — Смаленск, паведамілі на Беларускай чыгунцы. Такім чынам, жыхарам Беларусі і Расіі і іх гасцям будзе прадастаўлена магчымасць сустрэць наша агульнае свята сапраўды разам, у непасрэдным кантакце адзін з адным. Рашэнне было прынята Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы.
Перспектывы ўзаемадзеяння з Чукоцкай аўтаномнай акругай абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці
«Інтарэс у нас вялікі да гэтага краю»
У Акадэміі МУС прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй
Базавая арэндная велічыня вырасце ў Беларусі з 1 красавіка
У Беларусі устаноўлены новы памер базавай арэнднай велічыні. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
З 6 да 11 красавіка ў Мінску пройдзе вялікі турыстычны тыдзень
Візітоўкай Беларусі з’яўляецца турызм, і пачатак красавіка — таму пацверджанне. У Мінску з 6 да 11 красавіка пройдзе вялікі турыстычны тыдзень, які будзе ўключаць некалькі маштабных мерапрыемстваў. Найперш гэта ІV Беларуска-расійскі турыстычны кангрэс — галоўная падзея года для прафесіяналаў туріндустрыі Беларусі, Расіі і іншых краін СНД, якая збярэ 800 удзельнікаў і ўключыць рэстаранную прэмію WHERETOEAT BELARUS, што пройдзе ў рамках кангрэса ўжо другі раз. А таксама Міжнародны турыстычны форум Travel HUB «Садружнасць», 34-ю міжнародную выстаўку EXPO HORECA MІNSK, дзе будзе прадстаўлена ўсё для атэляў, рэстаранаў і супермаркетаў.
ЕАБР: у Беларусі захоўваецца ўстойлівы рост рэальных заробкаў
Такую выснову зрабілі аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе.