Top.Mail.Ru

У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні

У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) у рэзервовыя дні, паведамляе БелТА.

Зарэгістравацца для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні могуць абітурыенты, якія па ўважлівых прычынах (захворванне або іншыя не залежныя ад абітурыента абставіны, пацверджаныя дакументальна) не змаглі прайсці ЦТ у асноўныя дні, прычым па тых вучэбных прадметах, на якія былі зарэгістраваны на ЦТ у асноўныя дні.

Зарэгістравацца на рэзервовыя дні можна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, у Беларуска-Расійскім універсітэце, у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, а таксама ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.А. Сухога. Абітурыент павінен асабіста (або праз законнага прадстаўніка, альбо прадстаўніка, які дзейнічае на падставе даверанасці) наведаць адзін з пунктаў рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент (копію дакумента), які сведчыць асобу, і дакументы, якія пацвярджаюць паважлівасць прычыны адсутнасці на ЦТ у асноўныя дні.

Рэзервовымі днямі правядзення ЦТ сёлета вызначаны 18, 20 і 22 чэрвеня. Так, 18 чэрвеня адбудуцца выпрабаванні па ўсіх вучэбных прадметах, 20 чэрвеня — па ўсіх вучэбных прадметах акрамя рускай і беларускай мовы, 22 чэрвеня — па рускай і беларускай мове. Акрамя таго, 20 і 22 чэрвеня вызначаны рэзервовымі днямі правядзення цэнтралізаванага экзамену (яны будуць сумешчаныя з рэзервовымі днямі цэнтралізаванага тэсціравання)

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю