Top.Mail.Ru

Пад коламі 52 клавішы. Як гучыць музычная дарога на шляху ў Белавежскую пушчу

Уладкаванне музычнай дарогі завяршылі ў Камянецкім раёне на пад’ездзе да нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Аб гэтым паведамілі ў РУП «Брэстаўтадар», перадае БелТА.



Незвычайны ўчастак размешчаны на рэспубліканскай дарозе Р83, якая вядзе да аграгарадка Камянюкі. «Першыя думкі аб уладкаванні музычнай дарогі з’явіліся два гады таму пасля гомельскага вопыту. Мы папрасілі ў калег напрацоўкі, паглядзелі, што яны зрабілі. Вырашылі, што будзем нешта падобнае рэалізоўваць у Брэсцкім рэгіёне. Спачатку вызначаліся з мелодыяй, выпісваліся ноты. «Выбар прыпаў на песню „Белавежская пушча“. Іншай тут і быць не можа», — падкрэсліў начальнік аддзела ўтрымання і бяспекі дарожнага руху «Брэстаўтадара» Аляксандр Літвінчук.


На палатно на паласе руху ў бок нацыянальнага парку спецыялісты нанеслі халодны пластык — 3695 шумавых палос. Пры праездзе па іх транспарту вадзіцелі і пасажыры могуць чуць мелодыю са знакамітай песні «Песняроў». «Наша музычная дарога — унікальная. Мелодыя іграе на працягу 700 м. У нас зроблены 52 ноты — фактычна поўны першы куплет», — растлумачыў Аляксандр Літвінчук.


Аб набліжэнні да незвычайнага дарожнага аб’екта падарожнікаў папярэджвае спецыяльны інфармацыйны знак.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю