Top.Mail.Ru

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і моцных ліўняў аб’яўлены ў Беларусі 11 чэрвеня

У Беларусі 11 чэрвеня ноччу па заходняй палавіне, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі пройдуць моцныя ліўні. У дзённыя гадзіны пры навальніцах у асобных раёнах — шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. У сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па заходняй палавіне, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя ліўні. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні з пераходам на заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 12-18 градусаў цяпла. Днём будзе ад плюс 18 градусаў па захадзе да плюс 30 градусаў па ўсходзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю