Навiны
Беларуска-кітайскія адносіны ўступілі ў найлепшы перыяд у гісторыі
Пад стратэгічным кіраўніцтвам Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі кітайска-беларускія адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства ўступілі ў найлепшы перыяд у гісторыі. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 105-й гадавіны заснавання Камуністычнай партыі Кітая і 99-годдзя з дня стварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая.
На што звярнуць увагу бацькам падчас «школьнага шопінгу»?
Напярэдадні новага навучальнага года ў Беларусі сфарміраваны «Рэестр беларускіх вытворцаў адзення для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць абавязковыя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі».
Кірунак на стратэгічнае абнаўленне турыстычнай карты Беларусі
Гісторыка-культурны турызм раскрывае ўнутраны змест нашай культуры, лічыць Ірына Варановіч, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры. За першыя паўгода 2026-га фіксуецца павелічэнне турыстычнай плыні на знакавых гістарычных помніках Беларусі. Турыстаў прыцягваюць не толькі аб’екты сусветнай спадчыны, што занесеныя ў спіс ЮНЕСКА. У дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў цяпер 5696 аб’ектаў, інфармацыя пра іх даступная для турыстаў, якія шукаюць не вельмі разрэкламаваныя аб’екты для наведвання.
Сёлета больш за 25 тысяч чалавек ужо прайшлі аздараўленне ў прафсаюзных санаторыях
Усё больш беларусаў аддаюць перавагу адпачынку і лячэнню на Радзіме, пакідаючы станоўчыя водгукі аб якасці і эфектыўнасці працэдур. У чым
перавагі і асаблівасці прафсаюзных санаторыяў, расказалі прадстаўнікі ФПБ.
Першага ў Гродзенскай вобласці вадзіцеля-трохтысячніка ўшаноўвалі ў ААТ «Чарлена» Мастоўскага раёна
Галоўны герой — вадзіцель Аляксандр КАРАНЕЎСКІ — працуе ў гэтай гаспадарцы 17 гадоў, 14 з іх — за рулём камбайна. З часам перасеў на МАЗ і некалькі гадоў працуе на адвозцы збожжа. А ў сельскую гаспадарку ён прыйшоў па прыкладзе бацькі, які таксама працаваў тут вадзіцелем.
У Беларусі ёсць вялікі нявыкарыстаны патэнцыял павелічэння збору і глыбокай перапрацоўкі біялагічных рэсурсаў
Лес заўсёды быў для чалавека каштоўнай крыніцай самых разнастайных рэсурсаў. Ён абаграваў, даваў матэрыял для будаўніцтва, а таксама карміў і лячыў, таму што багаты на самыя разнастайныя рэсурсы: ягады, арэхі, лекавыя і духмяныя расліны. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі ў прамысловых маштабах, з аднаго боку, знізілі каштоўнасць гэтай прыроднай скарбонкі, з другога — значна яе павысілі. Прадукт, вырашчаны прыродай, без якога-небудзь умяшання чалавека, ужо апрыёры з’яўляецца арганічным. А на цалкам натуральныя прадукты попыт толькі расце. І ў беларускіх хвойніках, ельніках і дубровах тоіцца нявыкарыстаных рэсурсаў на сотні мільёнаў рублёў, а ў перапрацаваным выглядзе — лік ідзе на мільярды.
Развіты ўнутраны рынак гарантуе фізічную і цэнавую даступнасць спажывецкіх тавараў
Аб'ём унутранага рынку і доля продажаў айчынных тавараў на ім — катэгорыя не толькі эканамічная. Гэта заўсёды быў адзін з ключавых індыкатараў нацыянальнай бяспекі. І ў апошнія гады яго значэнне толькі ўзрасло, прычым не толькі ў Беларусі.
Механізмы падтрымкі беларускай сям’і капіруюць многія краіны
У падтрымку сем’яў дзяржава ўкладвае значныя рэсурсы. Толькі на выплату дапамог сёлета накіравана звыш чатырох мільярдаў рублёў.
Па праграме сямейнага капіталу адкрыта 155 000 рахункаў. Дадатковыя меры падтрымкі — жыллёвыя льготы, працоўныя гарантыі і высокатэхналагічная медыцына. Наколькі эфектыўныя згаданыя інструменты і як выхаваць у моладзі культуру вялікай сям’і? Гэтыя актуальныя для беларускага грамадства пытанні эксперты абмяркоўвалі на пляцоўцы тэлеканала «Першы інфармацыйны».
Падрыхтоўка аб’ектаў энергетыкі да работы ў халодны перыяд года ідзе як мае быць
Нездарма кажуць: рыхтуй сані летам. Гэту народную мудрасць добра засвоілі адказныя за тое, каб у нашых дамах і розных установах зімой была камфортная тэмпература. Комплекс арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў ахоплівае ўсю неабходную інфраструктуру і прадпрыемствы паліўнага комплексу. Па словах прадстаўнікоў профільных ведамстваў, падрыхтоўка вядзецца згодна з зацверджанымі графікамі, глабальных праблемных пытанняў не ўзнікае. Ёсць адпаведная пастанова Савета Міністраў.
Міжнародная федэрацыя функцыянальнага мнагабор'я дапусціла беларусаў да турніраў
Міжнародная федэрацыя функцыянальнага мнагабор'я (IFFF) аб'явіла аб допуску спартсменаў з Беларусі і Расіі да спаборніцтваў пад сваёй эгідай. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу IFFF.