Двое кіраўнікоў аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці абвінавачаны ў карупцыі, паведамляе МУС.
Аператыўнікі Гродзенскага аблвыканкама выявілі факты сістэмнай дзелавой карупцыі з удзелам двух кіраўнікоў прадпрыемстваў АПК.
«Пачынаючы з кастрычніка мінулага года фігуранты атрымалі ў якасці хабару больш як Br35 тыс. за вырашэнне пытанняў па выбару пастаўшчыка прамысловага абсталявання для патрэб сельгасарганізацый. У надзеі ўтаіць сляды злачынства адзін з іх адразу ж абменьваў грошы ў банку», — расказалі ў МУС.
Распачаты крымінальныя справы за хабарніцтва. Фігурантам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Праваахоўнікі ўстанаўліваюць іншыя злачынныя эпізоды іх дзейнасці.
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.