Вы тут

Пасля тэракту ў Падмаскоўі МУС узмацніла меры бяспекі ў грамадскіх месцах


Як адзначыў часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка Дэпартамента аховы МУС Максім Міронаў, адным з асноўных кампанентаў у забеспячэнні бяспекі людзей, якія знаходзяцца ў грамадскіх месцах, з’яўляецца наяўнасць у супрацоўнікаў установы або міліцыянераў Дэпартамента аховы кнопкі трывожнай сігналізацыі. «Яе адзін націск забяспечвае ў найкароткі тэрмін прыбыццё спецыяльна падрыхтаванага, экіпіраванага нарада групы затрымання Дэпартамента аховы, які, зыходзячы з абстаноўкі, што складваецца, забяспечвае рэагаванне, затрымлівае парушальніка, аказвае дапамогу ведамаснай ахове або ахове Дэпартамента, дапамогу грамадзянам і выконвае задачы па прызначэнні для вырашэнні той ці іншай праблемы», — патлумачыў ён. 


Пасля тэракту ў Падмаскоўі на ўзроўні Міністэрства ўнутраных спраў, і ў прыватнасці Дэпартаментам аховы, прыняты неабходныя меры па ўзмацненні мер бяспекі ў грамадскіх месцах. «Узмоцнена пільнасць нарадаў, якія нясуць службу па ахове аб’ектаў, — канкрэтызаваў часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка Дэпартамента аховы МУС. — Вызначаны канкрэтныя дзеянні па рабоце з кіраўніцтвам аб’ектаў з масавым знаходжаннем грамадзян. Усё накіравана на тое, каб без фармалізму павышаць якасць аховы гэтых аб’ектаў і забеспячэнне бяспекі грамадзян». 

Дзякуючы створаным у Дэпартаменце аховы цэнтрам інфармацыйнай бяспекі, у падраздзяленні забяспечаны вывад гарадскіх камер. Гэта дазваляе супрацоўнікам Дэпартамента адсочваюць абстаноўку на гэтых аб’ектах, асабліва калі паступае сігнал трывогі. 

Дапамагаюць несці службу супрацоўнікам Дэпартамента аховы і сістэмы відэаназірання. «Для таго, каб правільна кіраваць нарадамі, якія выбываюць на сігнал трывогі, нашы супрацоўнікі, дзяжурныя нарады, на пультах цэнтралізавнага назірання або ў аператыўна-дзяжурных службах ацэньваюць абстаноўку, глядзяць, што адбылося, даюць адпаведныя падказкі нарадам, якія непасрэдна выбываюць на месца, — звярнуў увагу Максім Міронаў. — Акрамя таго, у рамках кантролю за нясеннем службы нашымі нарадамі, вартавымі пастамі мы вывучаем шляхам відэаназірання праз нашы цэнтры маніторынгу абстаноўку на гэтых аб’ектах, ведаем, наколькі пільна і якасна нашы супрацоўнікі нясуць службу».

Па словах генерал-маёра міліцыі, згодна з нарматыўнымі дакументамі Дэпартамента аховы, прыбыццё группы затрымання прадугледжана ў найкароткі тэрмін па самым аптымальным маршруце. «Для гэтага кожны нарад групы затрымання забяспечаны планшэтам з сувяззю з аператыўна-дзяжурнай службай або пультом цэнтралізаванага назірання, адкуль ставіцца задача па прыбыцці да таго ці іншага аб’екта па самым кароткім маршруце, — дадаў ён. — Па прыбыцці нарад пачынае дзейнічаць у адпаведнасці з тактыкай і тымі алгарытмамі, якія распрацаваны. Нашы міліцыянеры навучаны гэтым дзеянням у залежнасці ад характару паведамленняў».

У бліжэйшай перспектыве ў Дэпартаменце аховы пачнуць ўкараняць відэарэгістратары з анлайн-трансляцыяй. Імі будуць забяспечаны і службовыя машыны груп затрымання, і кожны супрацоўнік Дэпартамента. Дзякуючы насімым персанальным відэарэгістратарам, супрацоўнікі атрымаюць магчымасць імгненна атрымаць карцінку ў рэжыме рэальнага часу з той ці іншай падзеі, куды выбывае нарад, і вызначыцца — або аператыўна задзейнічаць іншыя нарады для аказання дапамогі, або даваць рэкамендацыі таму нараду, які непасрэдна знаходзіцца на месцы.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.