Вы тут

Завершана брыгаднае тактычнае вучэнне 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады


Тактычнае вучэнне 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады праводзілася ў рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл нашай краіны. За апошнія некалькі гадоў гэта другая маштабная праверка Узброеных Сіл з поўным даўкамплектаваннем механізаванай брыгады. Армейскія шэрагі папоўніла каля пяці тысяч ваеннаабавязаных.


Фінальная частка манеўраў разгарнулася на некалькіх палігонах краіны. Так, на палігоне Асіповіцкі за ходам аднаго з «крайніх» этапаў манеўраў назіралі намеснік міністра абароны генерал-маёр Андрэй Жук, камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Аляксандр Навуменка.

У розыгрышы эпізодаў былі задзейнічаны ўсе падраздзяленні гвардзейскага злучэння з Заслонава. Штатныя вайскоўцы сумесна з ваеннаабавязанымі адпрацавалі пытанні адбіцця наступлення ўмоўнага праціўніка, знішчэння незаконных узброеных фарміраванняў, дыверсійна-разведвальных груп, нанясення агнявога паражэння «праціўніку» і агнявой падтрымкі абаранялых войскаў. Умовы былі максімальна набліжаны да рэальных.

 

— Бяспека дзяржавы павінна падтрымлівацца і ўдасканальвацца пастаянна, — падвёў папярэднія вынікі вучэння камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Аляксандр Навуменка. — Завяршыўся «крайні» этап тактычнага вучэння з 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай. Запаснікі былі прызваны ва Узброеныя Сілы, прайшлі падрыхтоўку, баявое зладжванне, аднавілі свае навыкі па воінскай спецыяльнасці. Для падрыхтоўкі ваеннаслужачых з улікам сучаснага вопыту вядзення баявых дзеянняў былі прыцягнуты інструктары Узброеных Сіл. Атрыманы вопыт быў паспяхова рэалізаваны ў ходзе выканання практычных задач. Пасля завяршэння вучэння асабовы склад вернецца ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Мы падвядзем вынікі, пасля чаго будуць падрыхтаваны адпаведныя метадычныя рэкамендацыі. Вопыт, атрыманы ў ходзе вучэння, дарагога каштуе, і ён будзе адназначна выкарыстоўвацца ў далейшай падрыхтоўцы і навучанні асабовага складу.

Па словах камандзіра рэактыўнага артылерыйскага дывізіёна групы артылерыі 19 амбр падпалкоўніка Аляксандра Літаша, і дзеючыя вайскоўцы, і ваеннаабавязаныя з усімі задачамі праверкі і тактычнага вучэння паспяхова справіліся. «У рамках правядзення брыгаднага тактычнага вучэння 19 амбр выкананы мерапрыемствы па занятку раёнаў паблізу агнявых пазіцый, іх маскіроўцы і арганізацыі ахоўвання, — канкрэтызаваў ён. — У далейшым кіраўнікамі вучэння была пастаўлена задача на знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў умоўнага саперніка. Асабовы склад дывізіёна з задачамі справіўся паспяхова, усе мэты былі дасягнуты. Удзельнікі вучэння праявілі высокае майстэрства і прадэманстравалі гатоўнасць да выканання задач па абароне Рэспублікі Беларусь. Вучэнні такога маштабу неабходны для таго, каб ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу, аднавілі свае веды і навыкі».

Сяржант запасу Сяргей Майзус расказаў, што больш як тры тыдні знаходзіцца на пасадзе тэхніка дывізіёна. «За гэты час асвоілі БМ-21 "Град", — паведаміў ён. — У свой час я служыў у пагранічных войсках. Гэта іншы род войскаў, таму тут для мяне шмат новага. Спасцігаем азы, вучымся таму, што спатрэбіцца кожнаму мужчыну для абароны нашай краіны». У цывільным жыцці Сяргей працуе ў лясной гаспадарцы станочнікам. На прадпрыемстве да выкліку на зборы паставіліся пазітыўна, у калектыве ўсё разумеюць, што трэба ўмець абараняць Радзіму. «Пабываўшы на х зборах, я пераканаўся асабіста, што нашы Узброеныя Сілы — сучасныя, баяздольныя, надзейна берагуць мірную працу нашага народа», — лічыць ваеннаабавязаны.

Пасля завяршэння вучэнняў асабовы склад, тэхніка, узбраенне вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Тэхніку пасля актыўнай эксплуатацыі прывядуць у парадак і паставяць на захоўванне. А кіраўніцтву ваеннага ведамства яшчэ трэба падвесці вынікі, ацаніць боегатоўнасць танкістаў, мотастралкоў, артылерыі і зрабіць грунтоўны аналіз маштабнага вясновага іспыту Узброеных Сіл.

Алег НЯКАЛА, Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.