Вы тут

Мінабароны пра службу ў УС: Гэта магчымасць стаць сапраўдным абаронцам Айчыны


Служба ва Узброеных Сілах для кожнага маладога чалавека — гэта не толькі абавязак выканаць свой канстытуцыйны доўг, але і магчымасць навучыцца абараняць сваіх родных, блізкіх, сваю Радзіму, стаць сапраўдным абаронцам Айчыны. Пра гэта сказаў намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Андрэй Жук падчас урачыстай цырымоніі прыняцця ваеннай прысягі ў 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры, паведамляе БелТА са спасылкай на Мінабароны.


«Сёння тысячы маладых людзей зрабілі важны крок у дарослае жыццё — прысягнулі на вернасць Радзіме, Рэспубліцы Беларусь. З гэтай хвіліны грамадзяне давяраюць вам самае дарагое — будучыню і сучаснасць нашай краіны, — сказаў Андрэй Жук. — Наступны год адзначаны ў нашай рэспубліцы важным юбілеем — 80-годдзем вызвалення Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта вам трэба будзе прыняць эстафету пакалення пераможцаў, абараняць у сучасных умовах суверэнітэт і незалежнасць нашай Радзімы. І гэта галоўная каштоўнасць для беларускага народа, якую мы павінны абараняць».

Паводле яго слоў, служба ва Узброеных Сілах для кожнага маладога чалавека — гэта не толькі абавязак выканаць свой канстытуцыйны доўг, але і магчымасць навучыцца абараняць сваіх родных, блізкіх, сваю Радзіму, стаць сапраўдным абаронцам Айчыны. «Наперадзе ў вас напружаныя вайсковыя будні, нялёгкая баявая вучоба, удзел у вучэннях, засваенне складанай сучаснай тэхнікі. Побач з вамі заўсёды будуць вашы калегі, вопытныя камандзіры, сябры, якія заўсёды дапамогуць вам, падкажуць і навучаць нялёгкаму ваеннаму рамяству», — адзначыў ён.

«Дарагія бацькі, я выказваю вам удзячнасць за цярпенне і тыя намаганні, якія вы прыклалі да выхавання сваіх сыноў, вырасціўшы іх сапраўднымі патрыётамі, якія разумеюць значнасць службы ва Узброеных Сілах — забеспячэнне бяспекі Радзімы. Давайце будзем разам падтрымліваць нашых сыноў, дапамагаць ім пераадольваць цярністы шлях узмужнення, — падкрэсліў Андрэй Жук. — Віншую асабісты склад, усіх прысутных з прыняццем ваеннай прысягі. Здароўя і поспехаў вам у святой справе служэння Радзіме».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.