Вы тут

У Брэсцкай вобласці плануецца вылучыць больш за 6 тыс. ложкаў для лячэння пнеўманіі і COVID-19


Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС падчас адкрыцця кабінета ўдарна-хвалевай літатрыпсіі ў Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы.


Старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс.

— Вясной на піку захваральнасці мы былі гатовыя да таго, каб размясціць у медустановах адначасова 4200 пацыентаў, пры гэтым было максімальна задзейнічана 3500 ложкаў. А цяпер мы можам адвесці больш за 6000 ложкаў. Сёння спецыялісты кажуць, што многім хворым дастаткова аказваць амбулаторнае лячэнне.

Усё, што было створана раней, захавана і паспяхова функцыянуе, падкрэсліў Анатоль Ліс. Каб скараціць затраты ў міжсезонны перыяд, былі вызначаны тры цэнтры, якія займаліся лячэннем кавідных хворых — Брэст, Баранавічы, Пінск. Зараз з ростам выпадкаў інфекцыі давялося зноў адкрываць аддзяленні ў Кобрыне, Бярозе, Лунінцы, Століне. Мы гатовыя аказваць своечасовую дапамогу людзям. У вобласці ёсць 427 апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх, 156 наркозна-дыхальных апаратаў, 91 кіслародны канцэнтратар, 1534 пункты рэспіраторнай падтрымкі.

Разам з тым сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй не павінна перашкаджаць лячэнню людзей з іншымі захворваннямі, заўважыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама. Таму і ўводзяцца ў строй медыцынскія комплексы кшталту сучаснага кабінета ударна-хвалевай літатрыпсіі.

Пад пакупку новага апарата коштам больш за 450 тысяч еўра ў абласной бальніцы была праведзена рэканструкцыя шэрагу памяшканняў. Работы абышліся бюджэту ў 376 тысяч рублёў.

Лячэнне, якое забяспечвае новая апаратура, спецыялісты называюць эфектыўным і малатраўматычным. Камяні здрабняюцца і выводзяцца без хірургічнага ўмяшальніцтва. Як патлумачыў галоўны ўрач бальніцы Аляксандр КАРПІЦКІ, літатрыптар з’яўляецца цалкам інтэграванай рабочай станцыяй. За кошт унікальнай тэхналогіі факусіроўкі ўдарнай хвалі новае абсталяваннне ў 1,5 раза больш эфектыўнае за папярэдняе. Цяпер пазбавіць чалавека ад камянёў стане магчыма за 1-2 сеансы, раней патрабавалася 2-3 працэдуры. Сёння гэта адзін з самых бяспечных метадаў лячэння мочакаменнай хваробы.

Галоўны ўрач аблбальніцы Аляксандр Карпіцкі і старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.