Вы тут

У Брэсце сустрэлі пасажыраў першага авіярэйса з Масквы


У брэсцкім аэрапорце 3 красавіка сустрэлі першы авіярэйс з Масквы, перадае БелТА.


Фота БелТА

Алег і Наталля Сідарчукі інтэрнацыянальная пара. Мужчына беларус, яго жонка руская. Двойчы на год яны прыязджаюць на малую радзіму галавы сям’і. «Мы жывём у Валагодскай вобласці. Тут пражываюць бацькі мужа, яго сястра. Два разы ў год прыязджаем наведаць іх. Раней заўсёды ездзілі машынай. У гэтым годзе зусім выпадкова даведаліся, што будзе першы авіярэйс да Брэста, хутка купілі білеты і прыляцелі. У самалёце ўсё было цудоўна: нас смачна накармілі, бортправадніцы такія ўважлівыя, ветлівыя. Усё супер», — апісала свае эмоцыі ад пералёту расіянка.

У брэсцкім аэрапорце арганізавалі ўрачыстую сустрэчу прыбыўшых з Масквы пасажыраў. На ўзлётна-пасадачнай паласе іх вітаў ваенны аркестр, унутры аэравакзала чакалі прыемныя сюрпрызы. «Эмоцыі перапаўняюць. Паўтары гадзіны праляцелі незаўважна. Чай-каву папілі — і ўжо на брэсцкай зямлі. Сустрэлі, ну наогул, мы проста не чакалі. Дадому муж і жонка будуць вяртацца таксама рэйсам Брэст — Масква.

Сям’я масквічкі Надзеі Катасотавай прыехала ў Брэст, каб правесці тыднёвы водпуск. «Выпадкова трапілі на першы рэйс да Брэста. Уражанні вельмі добрыя. Палёт прайшоў роўна, спакойна і вельмі хутка. Усё вельмі спадабалася. Дзіця праспала ўсю дарогу, асабліва не заўважыла пералёту», — расказала турыстка. Яе сям’я хоча пагуляць па Брэсце, з’ездзіць у Белавежскую пушчу. «Мы першы раз у Беларусі, мой муж — кубінец. У водпуску хочацца пагуляць, атрымаць асалоду ад кухні, краявідаў, архітэктуры. Абавязкова наведаем Брэсцкую крэпасць», — дадала Надзея.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.