Вы тут

Генеральнае консульства Казахстана адкрылі ў Брэсце


У Брэсце 13 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця генеральнага консульства Рэспублікі Казахстан, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Генеральнае консульства размешчана ў цэнтральнай частцы абласнога цэнтра на вуліцы Крупскай. «Брэст адкрывае яшчэ адно генеральнае консульства, — адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Назарук. — Гэта павышае ўзровень, статус нашых адносін. Гэта сведчыць аб тым, што даручэнні кіраўнікоў дзяржаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан па пашырэнні, інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння мы выконваем у поўнай меры і недзе нават з апярэджаннем графіка». Ігар Назарук заклікаў кіраўнікоў Брэсцкай вобласці і Брэста актыўна і канструктыўна ўзаемадзейнічаць на карысць умацавання беларуска-казахстанскіх адносін.

Намеснік прэм’ер-міністра — міністр замежных спраў Казахстана Мурат Нуртлеў акцэнтаваў увагу, што адкрыццё генконсульства — важная падзея. Паміж краінамі адносіны развіваюцца вельмі дынамічна, адчыняюцца новыя далягляды для супрацоўніцтва. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Казахстана заўважыў, што «вытокі дружбы нашых народаў ляжаць не толькі ў агульнай гісторыі, але і пераплецены чалавечымі лёсамі».

Мурат Нуртлеу дадаў, што асаблівае месца ў сумесным мінулым нашых краін займае Вялікая Айчынная вайна, падчас якой беларусы і казахі плячом да пляча змагаліся за свабоду і незалежнасць. «У гэтым годзе Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў. У наступным годзе краіны СНД будуць адзначаць 80-годдзе Вялікай Перамогі. У Беларусі змагаліся многія нашы суайчыннікі, подзвіг якіх мы памятаем і шануем», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра — міністр замежных спраў Казахстана.

Беларусь і Казахстан наладзілі эфектыўнае партнёрства. «У Казахстане з асаблівай цеплынёй ставяцца да Беларусі як да ключавога палітычнага, эканамічнага партнёра, надзейнага саюзніка і блізкага сябра. Апошнім часам казахстанска-беларускія адносіны значна рушылі наперад па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Даверны палітычны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях дазваляе вырашаць усе пытанні ў аператыўным і пазітыўным ключы», — заўважыў Мурат Нуртлеу.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Казахстана акцэнтаваў увагу, што з году ў год растуць тэмпы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, умацоўваецца прамысловая кааперацыя. Нашы краіны маюць вялікі патэнцыял для павелічэння аб’ёмаў двухбаковага гандлю, у тым ліку за кошт новых узаемавыгадных інвестыцыйных праектаў. Мурат Нуртлеў выказаў упэўненасць, што работа генеральнага консульства Казахстана ў Брэсце надасць дадатковы імпульс двухбаковым адносінам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.