Вы тут

Алейнік: Паміж Беларуссю і Казахстанам падтрымліваецца даверны дыялог


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 11 красавіка сустрэўся з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Казахстана Муратам Нуртлеу, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Сяргей Алейнік падкрэсліў: «Мы рады выкарыстаць магчымасці гэтай шматбаковай пляцоўкі для правядзення двухбаковай сустрэчы і абмеркавання нашых двухбаковых адносін. Я хацеў бы адзначыць сапраўды вельмі пазітыўную дынаміку беларуска-казахстанскіх адносін, якія развіваюцца ў імя інтарэсаў нашых краін і народаў».

Міністр звярнуў увагу, што падтрымліваецца актыўны шматузроўневы даверны дыялог паміж дзвюма краінамі. «Гэты дыялог ажыццяўляецца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Напаўняюцца новым зместам міжпарламенцкія сувязі, паслядоўна развіваецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, міжурадавы дыялог і, вядома ж, наш дыялог паміж МЗС, які мы не спыняем».

Кіраўнік МЗС сказаў аб важнасці развіцця трывалых сувязей паміж Беларуссю і Казахстанам у інтэграцыйных аб’яднаннях і падтрымцы адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.