Вы тут

У цэнтры Брэста з'явіліся паэтычныя муралы


У цэнтры Брэста з'явіліся паэтычныя муралы — на вуліцах Гогаля, Камсамольскай і Маякоўскага цяпер можна ўбачыць на сценах дамоў і прачытаць вершы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна, Ніны Мацяш.


Што цікава, аўтарам праекта выступіў школьнік. Дзевяцікласнік брэсцкай гімназіі № 1 Дзяніс Рабчук стварыў валанцёрскую ініцыятыву #vеrshуbrеst і падаў сваю ідэю на конкурс у межах Школы праектнага менеджара, якую ладзіць агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

Хлопец прызнаецца: ідэя ўпрыгожыць родны горад з'явілася амаль раптоўна, падчас шпацыру па Львове, дзе ўжо ёсць падобныя муралы. «Я падумаў і вырашыў: трэба дзейнічаць. Напісаў невялікі праект, падаў яго на конкурс у «Школе праектнага менеджара» і перамог у ім, атрымаў фінансаванне на маляванне трох вершаў, — расказвае аўтар праекта. — Таксама акцыю падтрымаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, а ў выбары месцаў для малюнкаў і ў аператыўным выкананні неабходных адміністрацыйных працэдур вялікую дапамогу аказалі галоўны архітэктар Брэста Мікалай Уласюк і кіраўнік аддзела ідэалогіі Генадзь Іванчын». Рукапісныя радкі пры дапамозе праектара пераносіла на сцены маладая мастачка Юлія Раманчук.

Неўзабаве, кажа Дзяніс, #vеrshуbrеst атрымае працяг — плануецца запусціць краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на ўпрыгожванне вершамі беларускіх класікаў іншых дамоў у цэнтры Брэста. Як спадзяюцца актывісты, у выніку атрымаецца не менш чым два дзясяткі вершаваных муралаў, прычым улюбёных аўтараў ужо зараз могуць прапаноўваць як гараджане, так і турысты. Ідэі прымаюцца праз асабістыя паведамленні ў «Інстаграме»
@vеrshу.brеst, тут жа можна сачыць за ходам валанцёрскай ініцыятывы.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Іду па Маякоўскага, чытаю Багдановіча...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Давайце разам прыгадаем свае першыя крокi ў школе. Што кажа дзецям настаўнiк?

Спорт

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Як беларусы рыхтуюцца да галоўных стартаў i як развiваецца паралiмпiйскi рух.

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў.