Вы тут

Канал «Культура» запусціць у эфір айчынныя радыёспектаклі


Да 95-годдзя Беларускага радыё канал «Культура» запусціць у эфір айчынныя радыёспектаклі, якія былі запісаны ў апошнія гады.


У студыі сталічнага Дома радыё, згадвае дырэктар радыё «Культура» Уладзімір Трапянок, створаныя сотні арыгінальных пастановак і радыёверсій вядомых тэатральных спектакляў, многія беларускія акцёры менавіта дзякуючы радыётэатру атрымалі папулярнасць і народную любоў. «У цяперашнім стагоддзі колькасць радыёспектакляў зменшылася, аднак тыя, што запісваюцца, уваходзяць у катэгорыю здабыткаў сучаснага літаратурна-драматычнага радыёвяшчання», — кажа ён.

Менавіта гэтыя сучасныя запісы ўжо ў верасні пачнуць выходзіць у суботнім эфіры «Культуры» — у межах праграмы «Радыётэатр. Лепшае». Адкрые сезон радыёспектакль «Ігнатаў рубеж» па п'есе Васіля Ткачова, што быў пастаўлены ў 2006-м і прымеркаваны да 20-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (у ролях — цэлы зорны россып вядомых акцёраў, у тым ліку народныя артысты СССР — Генадзь Аўсяннікаў і Беларусі — Марыя Захарэвіч, Арнольд Памазан, Зінаіда Зубкова). Далей у афішы стаяць пастаноўкі «Паэт і дзяўчына» па п'есе Пятра Васючэнкі, «Крыж» па п'есе Аляксея Дударава і «Пастка» паводле Васіля Быкава. Як і раней, кожны выпуск праграмы «Радыётэатр. Лепшае» цягам месяца будзе дасяжны ў электронным архіве на сайце www.radіokultura.by.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Прэв’ю: freepik.com

Загаловак у газеце: Пазнаю я іх па галасах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.