Вы тут

Беларускае радыё правядзе святочную акцыю да Дня народнага адзінства


Рэспубліканская эфірная акцыя «Дзень народнага адзінства» пройдзе 17 верасня. Радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі запланавалі для сваёй аўдыторыі спецыяльныя выпускі перадач, прамыя ўключэнні і трансляцыі са святочных мерапрыемстваў у сталіцы і ў рэгіёнах краіны.


Прэв'ю: pixabay.com

Журналісты інфармацыйнай службы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выпусках навін падвядуць вынікі рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства» і шэрагу патрыятычных мерапрыемстваў, якія ладзяць грамадскія аб'яднанні краіны. А пра гістарычныя аспекты свята 17 верасня распавядуць аўтары спецыяльнага публіцыстычнага праекта «Беларусь — адзіная». Сучасныя асновы беларускай дзяржаўнасці будуць абмяркоўваць у перадачы «Акцэнты». Пра стаўленне моладзі да гісторыі і выхаванне сапраўдных патрыётаў гаворка пойдзе ў «Сямейнай праграме». Таксама ў эфіры канала даведаемся пра гучную прэм'еру фільма «На другім беразе».

Канал «Культура» да Дня народнага адзінства падрыхтаваў цыкл мастацкіх перадач. Эфір будзе напоўнены музычнымі і літаратурна-драматычнымі праграмамі, дзе знойдзе адлюстраванне ўзбагачэнне нацыянальнай культуры пасля пераломных падзей у жыцці беларускага народа. Так, аматары паэтычнага слова пачуюць фрагменты творчасці паэтаў з Заходняй Беларусі Максіма Танка, Валянціна Таўлая, Міхася Машары, якія звярталіся да тэмы ўз'яднання. Музычныя перадачы прапануюць слухачам найлепшае з твораў кампазітараў і выканаўцаў розных пакаленняў, прысвечаных адзінству беларускага народа.

Спецыяльныя праграмы і тэматычныя рубрыкі з'явяцца таксама ў эфіры радыё «Сталіца», «Радыус-FM», на міжнародным радыё «Беларусь» і на рэгіянальных радыёстанцыях Белтэлерадыёкампаніі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.