Вы тут

Незвычайны «Танцавальны салон у Лошыцкай сядзібе» адбыўся ў знакамітым паркавым комплексе


Парк упершыню згадваецца ў летапісе ад 1557 года. І ў нашы дні Лошыца з’яўляецца адным з самых папулярных месцаў адпачынку мінчан і гасцей сталіцы. 


Нічога дзіўнага: калі пад ручку шпацыруюць і карагоды водзяць вакол сядзібы высакародныя дамы і кавалеры, апранутыя ў цудоўныя сукенкі і элегантныя фракі, то назіральнікаў будзе заўсёды шмат. А ў першы па-сапраўднаму цёплы вясновы дзень у Лошыцы тым болей быў аншлаг як наведвальнікаў, так і ўдзельнікаў праграмы «Танцавальны салон...».

Насычаныя і займальныя майстар-класы па танцах, па прычосках ад стыліста Аліны Даўгаполавай, прадстаўленне «Мэбляваны пакой» паводле апавядання О. Генры з удзелам артыстаў «Тэатра на Нямізе», не маглі не спадабацца. Лошыцкі парк ператварыўся ў машыну часу і пераносіў усіх жадаючых у прыгожае мінулае.

Цікавай імпрэзай стала выкананне старадаўніх танцаў каля музея-сядзібы пад кіраўніцтвам харэографа і музыкі Вольгі Санельнікавай. Гэта была не школа Самуіла Плята, дзе «два крокі налева, два крокі направа», а танцавальныя рытмы XVI-XIX стагоддзяў з урокамі бальнага этыкету (як на вуліцы, так і ў залах графаў Прушынскіх і Любанскіх). У танцавальных па, жэстах дам (якія ва ўсю моц задзейнічалі вееры) і кавалераў гучала мова высокіх і гарачых пачуццяў, запатрабаваная ва ўсе часы. 

Тамара ХАМІЦЭВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.