Вы тут

Пазяхаў цясляр у хмызняку


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


Ці ведалі вы, што:

гу́ма — эластычны матэрыял з каўчуку;

абро́ць — прадмет вупражы каня;

казыта́ць — выклікаць раздражненне;

пазяха́ць — хапаць паветра раскрытым ротам;

хмызня́к — зараснікі маладых дрэўцаў;

цясля́р — рабочы, які займаецца апрацоўкай драўніны;

смактаць лапу — жыць у нястачы, галадаць (беларусы яшчэ скажуць: класці зубы на паліцу, сядзець на хлебе і вадзе; рускія: сосать лапу);

трапіць у пераплёт — апынуцца ў цяжкім, небяспечным ці непрыемным становішчы (беларускія адпаведнікі: папасціся ў нерат, трапіць у пастку; рускі: попасть впросак).

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь-3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.