Вы тут

Дзесяць цікавых беларускіх слоў


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...

А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам,

ці ведалі вы, што:

  • адзюльтэр — нявернасць мужа, жонкі;
  • бурмістр — кіраўнік памешчыцкага маёнтка або стараста, прызначаны памешчыкам з сялян;
  • візітацыя — праверка ваенным суднам дакументаў і грузу на сустрэтым у адкрытым моры судне, якое выклікае падазрэнне;
  • марганатычны шлюб — шлюб паміж членам манархічнага дому і жанчынай не манархічнага роду, які не дае права наследаваць прастол;
  • праменад — 1) прагулка; 2) месца для гуляння;
  • рыгарызм — суровае, дробязнае прытрымліванне якіх-небудзь прынцыпаў, правіл, пераважна ў пытаннях маралі;
  • цвінтар — 1) царкоўны двор ці агароджанае месца пры царкве; 2) могілкі пры царкве;
  • цугцванг — у шахматнай гульні — вымушаны, нявыгадны ход;
  • штрыфель — адварот на грудной частцы верхняга адзення;
  • ядваб — шоўк.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».