Вы тут

10 беларускіх слоў, якіх вы маглі не ведаць


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануе яе і, магчыма, плануе ўдзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам, ці ведалі вы, што:

  • азызлы — 1) хваравіта тоўсты, апухлы, 2) азяблы, настылы;
  • апекавацца — (над кім-чым) клапаціцца пра каго-, што-небудзь, накіроўваць дзеянні, ахоўваць чые-небудзь інтарэсы;
  • весніцы — вароты ў двор або з двара ў агарод, у поле;
  • веснічкі — вузкія дзверцы ў плоце;
  • джгаць — 1) кусаць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра змей); 2) хутка ісці, бегчы, імчацца;
  • прылітаваць — прыпаяць;
  • раскоўзаць — 1) яздой або катаннем зрабіць слізкім; 2) размяць, расцерці, раскідаць, размазаць (нагамі, целам);
  • спляжыць — вынішчыць, высечы, разбурыць, зруйнаваць, сапсаваць што-небудзь;
  • цыбаты — 1) высокі і тонкі; 2) доўгі і тонкі;
  • ятроўка — жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».