Вы тут

Хронікі "Еўра-2016"


Харвацкiя ультрас супраць сваiх

Выступленнi фанатаў маюць магчымасць стаць непрыемнай i небяспечнай адметнасцю гэтага чэмпiянату. У матчы Харватыя — Чэхiя паказалi сябе ультрас харвацкай дружыны, прычым гэта адбылося, калi iх каманда выйгравала. На поле паляцелi фаеры, адзiн з iх нават трапiў у сцюарда, якi ўпаў на зямлю. На шчасце, ён не пацярпеў. Харвацкiя футбалiсты ледзь супакоiлi балельшчыкаў, суддзя гульню спынiў, але затым дазволiў яе закончыць, прычым у вынiку зборная Харватыi ўпусцiла перамогу ў гэтым матчы — у дадатковы час чэхi лiк зраўнялi. УЕФА адкрые з гэтай нагоды дысцыплiнарную справу, каманду чакаюць сур'ёзныя санкцыi, размова можа iсцi i пра адхiленне каманды ад далейшага ўдзелу ў турнiры. Галоўны трэнер «шашачных» Антэ Анчыч адзначыў, што гэта не балельшчыкi зборнай, а тэрарысты. Як стала вядома пазней, харвацкiя ультрас збiраюцца сарваць гульню сваёй каманды супраць зборнай Iспанii, якая адбудзецца сёння ў Бардо. Яны выклалi ў iнтэрнэце план сваiх дзеянняў i спадзяюцца на выключэнне зборнай з чэмпiянату. Такiм чынам ультрас пратэстуюць супраць футбольнага саюза сваёй краiны, якi яны абвiнавачваюць у карумпаванасцi.


Першы албанскi

Каманда Албанii следам за Уэльсам i Iсландыяй атрымала першую перамогу на буйных турнiрах у сваёй гiсторыi — з лiкам 1:0 над зборнай Румынii. Апошнiя занялi чацвёртае месца ў групе А i пакiнулi чэмпiянат. Албанцы ж маюць, хоць i невялiкi, шанц выйсцi ў 1/8 фiналу.


На швейцарскi сцяг

У матчы заключнага тура групавога этапу чэмпiянату Еўропы-2016 памiж зборнымi Швейцарыi i Францыi футбалiсты «трохколерных» парвалi сапернiкам чатыры футболкi. Пасля гэтага ў сацыяльных сетках многiя падвергнулi крытыцы кампанiю Puma, чыёй прадукцыяй карыстаюцца футбалiсты зборнай Швейцарыi. Але не толькi форма не вытрымала напружання гэтай безгалявой нiчыёй — у другiм тайме лопнуў i асноўны футбольны снарад. Мяч замянiлi, але асадак, як той казаў, застаўся.


Чамадан, вакзал, Манчэстэр

Нелюбоў балельшчыкаў да асобных футбалiстаў прымае розныя формы, часам не агрэсiўныя, а даволi забаўныя. Вось, напрыклад, англiчанiн Аарон Бэмфард завёў старонку ў iнтэрнэце па зборы дапамогi на бiлет з Францыi ў Англiю для паўабаронца сваёй зборнай i «Манчэстэр Сiцi» Рахiма Стэрлiнга. Ужо за некалькi гадзiн пасля стварэння старонкi заўзятар змог сабраць больш за 300 фунтаў. Такiм чынам балельшчыкi зборнай Англii падтрымалi крытыку, якой падвяргаецца Стэрлiнг за няўдалую гульню ў складзе нацыянальнай каманды на Еўра-2016. А «ногi растуць» у гэтай нелюбовi яшчэ з часоў пераходу футбалiста за вялiкiя грошы з «Лiверпуля» ў «Сiцi», дзе, мiж iншым, якасць гульнi Рахiма даволi моцна знiзiлася. Многiя лiчаць, што новы буйны кантракт сапсаваў хлопца, i цяпер «курс Стэрлiнга» вельмi крута падае.


Самыя дарагiя

Нападаючы зборнай Партугалii Крышцiяну Раналду прызнаны самым дарагiм футбалiстам Еўра-2016, паведамляе Bloomberg. Кошт форварда «Рэала» ацэньваецца ў $116 мiльёнаў, i гэта прыкладна ў тры разы больш, чым кошт усiх футбалiстаў зборнай Венгрыi, разам узятых.

А вось дзясятак самых дарагiх футбалiстаў Еўра-2016. 1. Крышцiяну Раналду (Партугалiя) — $116 млн. 2. Томас Мюлер (Германiя) — $79 млн. 3. Эдэн Азар (Бельгiя) — $74 млн. 4. Роберт Левандоўскi (Польшча) — $74 млн. 5. Поль Погба (Францыя) — $68 млн. 6. Серхiа Бускетс (Iспанiя) — $53 млн. 7. Рахiм Стэрлiнг (Англiя) — $53 млн. 8. Лука Модрич (Харватыя) — $53 млн. 9. Арда Туран (Турцыя) — $37 млн. 10. Леанарда Банучы (Iталiя) — $31 млн.

Самай дарогай зборнай Еўра прызнана каманда Iспанii — $736 млн. У тройку таксама ўвайшлi Германiя ($633 млн) i Францыя ($551 млн).

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.