Вы тут

Хронікі "Еўра-2016"



На нічыіх — у паўфінал

Зборная Партугаліі на Еўра-2016 яшчэ не атрымала ніводнай перамогі ў асноўны час, але, тым не менш, выйшла ў паўфінал турніру, у 1/4 адолеўшы Польшчу. У асноўны час каманды забілі па мячы, а потым дацягнулі да пенальці, дзе лёс усміхнуўся партугальцам. Палякі, нагадаем, у 1/8 па пенальці абыгралі швейцарцаў, але другі раз, як той казаў, не пракаціла.

Руі Патрысіа парыруе ўдар Якуба Блашчыкоўскі.

Партугальцы як адзін пасля матча заяўлялі, што нічога страшнага ў адсутнасці перамог у асноўны час няма, галоўнае — яны ў паўфінале, і тут з імі нельга не пагадзіцца. А вось футбалісты зборнай Польшчы наракалі на нешанцаванне. Іх капітан Роберт Левандоўскі адзначыў, што «вельмі горка, бо мы прайгралі камандзе, якая зусім не на шмат перасягнула нас у валоданні мячом. І не будзем забываць, у Францыі Партугалія ні разу не выйграла ў асноўны час, аднак усё роўна выйшла ў паўфінал. Такія парадоксы футбола».


Праплысці вакол Ісландыі

паабяцаў двухразовы алімпійскі чэмпіён француз Янік Аньель, калі зборная гэтай краіны пераможа на Еўра-2016. Адзін з трэнераў зборнай Ісландыі Хеймір Хадльгрымсан пракаментаваў намер спартсмена: «Я б не рэкамендаваў яму рабіць гэта, але праплысці вакол Ісландыі магчыма. Толькі трэба выбраць прыдатнае надвор'е». Ісландыя — астраўная дзяржава, размешчаная ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. У самыя цёплыя месяцы — ліпень і жнівень — тэмпература вады каля берагоў Ісландыі дасягае 11 градусаў вышэй за нуль. Працягласць берагавой лініі — каля пяці тысяч кіламетраў.


Мадэль можа дапамагчы зборнай Расіі

Харвацкая фотамадэль і былая футбалістка Ціхана Немчыч, якая ўзначальвае мужчынскі клуб пятага дывізіёна краіны «Вікторыя», заявіла пра гатоўнасць стаць трэнерам зборнай Расіі. «Не буду ўтойваць, што калі б мне прапанавалі працу ў зборнай Расіі, гэта было б гонарам для мяне. Для любога прафесіянала, які прывык дамагацца выніку і які любіць сваю працу, гэта было б вялікім шчасцем. Тым больш што гаворка ідзе пра такую моцную дзяржаву, як Расія», — заявіла Немчыч.

30 чэрвеня Расійскі футбольны саюз афіцыйна абвясціў аб завяршэнні супрацоўніцтва з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Леанідам Слуцкім. Раней міністр спорту краіны Віталь Мутко сказаў, што пры выбары новага галоўнага нельга выключаць ніякіх варыянтаў. Паводле яго слоў, узначаліць каманду можа «нават жанчына».


24 ужо мала?

Паводле слоў выканаўцы абавязкаў генеральнага сакратара Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый Тэадора Теадорыдзіса, УЕФА задаволены пашырэннем колькасці ўдзельнікаў цяперашняга чэмпіянату Еўропы да 24 камандаў і разгледзіць магчымасць павелічэння іх колькасці да 32 да турніру 2024 года.

У якасці прыкладу ён прывёў феномен зборнай Ісландыі. Прыклад «астравіцян», паводле яго слоў, будзе выкарыстаны ў «якасці пазітыўнай ілюстрацыі да пашырэння колькасці ўдзельнікаў чэмпіянату Еўропы да 24 камандаў». Ён прызнаўся, што калі б да пачатку кантынентальнага першынства ў Францыі ў яго спыталі пра стаўленне да яшчэ большага пашырэння — да 32 зборных, то ён бы адразу адказаў адмоўна. Аднак цяпер лічыць, што, магчыма, гэта «нядрэнная ідэя для фінальнай стадыі турніру».


 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.