Вы тут

Пасяджэнне па супрацоўніцтве Беларусі і Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі РФ прайшло ў Мінску


Сумеснае пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі прайшло ў Мінску. Сустрэча адбылася ў фармаце відэаканферэнцыі, у якой прынялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар БУЗОЎСКІ і міністр эканамічнага развіцця Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі Барыс РАХАЕЎ.


Ігар Бузоўскі падчас сустрэчы адзначыў:

— Яднанне Беларусі і Расіі — гэта стратэгічнае рашэнне, якое мае гістарычны, эканамічны і сацыякультурны падмурак. Нашы народы сфармаваліся адзінай усходне-славянскай цывілізацыяй, шчыра спадзяюся, што наш агульны патэнцыял паслужыць агульнаму перспектыўнаму шляху развіцця. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы з’яўляецца прыкладам эфектыўнай інтэграцыйнай прасторы і штораз даказвае сваю запатрабаванасць і жыццяздольнасць. Гэтае двухбаковае супрацоўніцтва праходзіць у рамках розных форумаў, сустрэч, у тым ліку і з удзелам першых асоб.

Адной з традыцыйных перагаворных пляцовак з’яўляецца штогадовы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, дзе летась быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве Беларусі і Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі «Аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах», які ўступіў у сілу 23 сакавіка бягучага года, нагадаў Ігар Бузоўскі.

— Супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнамі Расіі — адно з асноўных напрамкаў беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, — нагадаў ён.

Намеснік міністра інфармацыі звярнуў увагу на некаторыя тэндэнцыі, якія складваюцца ва ўзаемаадносінах у гандлёва-эканамічным напрамку Беларусі і Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі.

— Узаемны абарот гандлю тавараў па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе скараціўся ў адносінах да 2019 года на 28,3 %. Гэта адбылося з-за істотнага (на 43,9 %) падзення беларускага экспарту, што можа вызначацца наступствамі пандэміі. У той жа час імпарт тавараў з-за Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі павялічыўся на 75,5 %. Беларусь валодае дастатковымі рэсурсамі, каб забяспечыць патрэбы Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі ў грузавой, пасажырскай, сельскагаспадарчай, дарожнай, будаўнічай, камунальнай тэхніцы, таварах лёгкай і харчовай прамысловасці. У бліжэйшы час мы плануем правесці яшчэ адно пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве з Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікай у Мінску. Падвядзем вынікі работы і сфарміруем планы на перспектыву. А таксама ў планах арганізаваць візіт беларускай дэлегацыі ў Кабардзіна-Балкарскую Рэспубліку. Перакананы, што наша ўзаемадзеянне ўнясе свой уклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, што яно будзе працаваць на карысць нашых абодвух народаў.

Міністр эканамічнага развіцця Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі Барыс Рахаеў у сваю чаргу дадаў, што вельмі сімвалічна і прыемна, што такая сустрэча праходзіць у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

— Агульная гісторыя, духоўныя традыцыі і падтрымка адно аднаго вызначае імкненне нашых народаў да яднання. Мы ганарымся і нашым мінулым, i сённяшнім часам, а стварэнне Саюзнай дзяржавы адкрыла вельмі шырокія ўзаемныя магчымасці. Нашы рэгіёны і Беларусь аб’ядноўваюць не толькі традыцыі дружбы і ўзаемадапамогі, але і шматбаковае эканамічнае партнёрства, якое мае перспектывы і носіць доўгатэрміновы характар. Лічым, што яшчэ не ў поўнай меры раскрыты як экспартны, так і імпартны патэнцыял.

На відэаканферэнцыі з беларускага боку таксама прысутнічалі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці — начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Валерый Багданоўскі, начальнік аддзела маркетынгу і якасці турысцкіх паслуг Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Ірына Брынкевіч, з расійскага боку — міністр прамысловасці, энергетыкі і гандлю Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі Шаміль Ахубекаў, міністр сельскай гаспадаркі Хасан Сіжажэў, міністр курортаў і турызму Мурат Шагенцукоў, міністр культуры Мухадзін Кумахаў, а таксама выконваючы абавязкі Прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі ў горадзе Мінеральныя Воды Марыя Круцінёва. Удзельнікі відэасустрэчы абмеркавалі розныя пытанні і прыйшлі да канкрэтных высноў.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.