Вы тут

Хронікі "Еўра-2016"



Украіна першай сышла з дыстанцыі

Зборная нашых суседзяў стала першай краінай, якая страціла шанцы на выхад у плэй-оф. Даволі моцную і тэхнічную каманду «адчапілі» безвыніковай нічыёй немцы і палякі. А крыху раней украінцы нічога не змаглі зрабіць з брытанскай упартасцю каманды Паўночнай Ірландыі. Іншых кандыдатаў на вылет было шмат, але менавіта Украіна першай пакідае Еўра-2016, прычым ужо пасля другога круга, не забіўшы сапернікам ніводнага гола. Ну, а зборная Паўночнай Ірландыі святкавала сваю першую ў гісторыі чэмпіянатаў Еўропы перамогу.


Сэрца не вытрымала

У час вышэйзгаданага матча адбыўся трагічны выпадак — пасля першага гола футбалістаў Паўночнай Ірландыі прама на стадыёне Ліёна памёр 64-гадовы балельшчык гэтай каманды. Яму стала дрэнна, а ўрачы канстатавалі смерць ад сардэчнага прыступу. У чарговы раз на буйных спаборніцтвах адбыўся такі выпадак, прычым трагічнай можа стаць не дрэнная гульня ці вынік сваёй зборнай, а станоўчая падзея.


Грэнадзёры Еўра-2016

Звычайна самыя высокія спартсмены ў гульнявых відах спорту — гэта баскетбалісты і валейбалісты. Але і сярод футбалістаў хапае фактурных гульцоў, прычым не галкіпераў. Сайт champіonat.com вылучыў дзясятку веліканаў у полі сёлетняга Еўра, якую мы вам і прапануем.

Па 194 сантыметры росту маюць абаронцы англічанін Крыс Смолінг і немец Джонатан Та, паўабаронца бельгіец Маруан Фелаіні, нападаючы італьянец Грацыяна Пеле і польскі абаронца Барташ Саламон. Адыёзны швед Златан Ібрагімавіч (на фота), які ўжо цяпер лічыць сябе легендай футбола, мае ў актыве 195 сантыметраў разам з коскай. На 196 «вымахалі» нападаючыя Марк Янка з каманды Аўстрыі, Арцём Дзюба са зборнай Расіі і ўкраінец Філіп Будкоўскі. Ну і лідарам па вертыкальных «габарытах» на Еўра-2016 стаў украінскі абаронца Яўген Хачарыдзі — яго рост складае 198 сантыметраў.


Здымаў стрэс?

Нападаючы зборнай Румыніі Дэніс Алібек вызначыўся тым, што... курыў у раздзявальні перад сваёй заменай у матчы з французамі! Памочнікі не знайшлі форварда на лаўцы запасных, калі трэнер загадаў ім рыхтаваць яго на замену, а заспелі яго ў раздзявальні за курэннем. Нягледзячы на гэта, футбаліста выпусцілі на поле. Цікава, гэта Алібек так стрэс здымаў, ці з'яўляецца даўнім парушальнікам спартыўнага рэжыму?


 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.