Вы тут

Першая дзяўчынка за сто гадоў


Амерыканскай сям'i Андэрдаль са штата Айдаха ўпершыню з 1914 года атрымалася перапынiць суцэльную паласу нараджэння хлопчыкаў, паведамляе Fox News.


Аўрэлiя Мары Энан нарадзiлася 12 красавiка, яна першае дзiця жаночага полу, якое з'явiлася на свет у сям'i за чатыры пакаленнi. Паводле слоў яе бацькi Скота Андэрдаля, цяпер ён даведаўся, як могуць выглядаць дзяўчынкi ў яго сямействе. У маленькай Аўрэлii нос яе дзеда.

У сакавiку гэтага года навукоўцы з Ельскага ўнiверсiтэта выказалi здагадку, што пол дзiцяцi ў чалавека i iншых млекакормячых можа вызначацца вiрусам, якi трапiў у геном гэтай групы жывёл усяго паўтара мiльёна гадоў таму. Як пiсаў часопiс Nature, арганiзм эмбрыёна здольны «адключаць» эндавiрус на Х-храмасоме (якая ў канчатковым вынiку вызначае пол). Калi ўзровень адпаведнага малекулярнага маркера знаходзiцца ў норме, Х-храмасомы захоўваюць сваю актыўнасць, i мужчыны i жанчыны нараджаюцца прыкладна ў роўных прапорцыях. Калi маркера зашмат, Х-храмасомы «заглушаюцца», i асобiн мужчынскага полу нараджаецца ўдвая больш, чым жаночага.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.