Вы тут

Свята, якое заўсёды з намі


XXІІ Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» адкрыты.

І разбіта талерка, і ўручаны спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве», і паказаны фільм адкрыцця «Даліна любові» з Ізабэль Юпер і Жэрарам Дэпардзье ў галоўных ролях... Першы дзень падарыў час і прастору для таго, каб плаўна ўвайсці ў патрэбны стан і ўспрыняць атмасферу фестывалю. А з сённяшняга дня мы патанаем у кіно, чым, зразумела ж, невымоўна задаволены.

лістапад

Журналісты ўжо паспелі ўбачыць надзвычайную, пачуццёвую, бясконца прыгожую карціну «Неадчэпныя рытмы», фільм жанчыны пра жанчыну, які зняла госця фестывалю французская актрыса і рэжысёр Фані Ардан. Легенда французскага кінематографа здымалася ў Франсуа Труфо, Алена Рэнэ, Эторэ Скола, Франсуа Азона і іншых выбітных аўтараў. Карціна «Неадчэпныя рытмы» ўдзельнічае ў конкурсе «Маладосць на маршы», гэта другая рэжысёрская работа Ардан, і сёння ў кінатэатры «Масква» фільм прадставіць сама аўтарка.

Члены міжнародных журы выказалі свае чаканні ад праграм, якія ім давядзецца аналізаваць і ацэньваць, а некаторыя — глядзець для асабістага задавальнення. Дэвіз «Асалода для вачэй», што маркіруе кірунак сёлетняга падбору фільмаў, тут будзе дарэчы. «Не хачу забягаць наперад, але, здаецца, праграма намячаецца цікавай, чаму нельга не радавацца», — кажа старшыня журы асноўнага конкурсу ігравога кіно Вадзім Абдрашытаў. «Я спадзяюся, што мы ўбачым тут новыя імёны» (член журы конкурсу «Маладосць на маршы» Таццяна Турсунава), «Я прыехаў як член журы, але не забываюся, што таксама дырэктар Варшаўскага міжнароднага кінафестывалю і хачу паглядзець беларускія і іншыя карціны, каб, магчыма, запрасіць у Польшчу» (член журы асноўнага конкурсу ігравога кіно Стэфан Лаўдзін), «Дзякуй фестывалю, які захаваў значнасць журы кінапрэсы, што прысуджае серабро Лістапада» (член журы кінапрэсы Людміла Перагудава), «Вельмі хацелася б, каб нацыянальная праграма склала дастойную канкурэнцыю іншым» (старшыня журы Нацыянальнага конкурсу Ігар Аўдзееў), «Фестываль дае шчаслівую магчымасць убачыць, пра што думаюць і як здымаюць аўтары, якія звяртаюцца да дзяцей і моладзі» (член журы конкурсу «Лістападзік» Міхаіл Тумеля), «Мне падабаецца дэвіз фестывалю «Асалода для вачэй», кіно — гэта асалода таксама для вушэй, а міжнародныя кінафестывалі часам арыентуюцца на фільмы, што не абяцаюць нічога добрага ні для вачэй, ні для вушэй. Мы будзем чакаць фільмаў, якія з'яўляюцца менавіта мастацтвам» (старшыня журы кінапрэсы Сяргей Трымбач).

Учора ў Цэнтральным кінатэатры быў паказаны іранскі фільм «Таксі» Джафара Панахі, уладальнік «Залатога мядзведзя» Берлінскага кінафестывалю. З сённяшняга дня стартуюць паказы конкурсных праграм, што размяркуюцца па кінатэатрах «Цэнтральны», «Масква», «Піянер», «Перамога» і «Мір». Самае якаснае кіно ў найбліжэйшыя дні сканцэнтруецца на гэтых экранах.

На цырымоніі адкрыцця «Лістапада» Спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве» быў уручаны народнаму артысту Расіі Вадзіму Абдрашытаву.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.