Вы тут

Чарговы нетрывіяльны фільм пра вайну: глядзім і абмяркоўваем


Ужо трэці паказ з кінакрытыкам, што праводзяцца ў рамках выставы Цэнтра сучасных мастацтваў «Алфавіт вайны», адбудзецца ў будынку на Някрасава 7 жніўня. Гэтым разам гледачы будуць глядзець і абмяркоўваць карціну Віктара Турава «Сыны ідуць у бой» з Нінай Ургант у галоўных ролях і песнямі на тэксты Высоцкага. Мадэратарам сустрэчы выступіць Тарас Тарналіцкі.


Серыя паказаў «Кіно дзяцей вайны. Асабісты погляд на Вялікую Айчынную рэжысёраў-шасцідзесятнікаў» зладжаная адным з аўтараў выставы Дзінай Даніловіч пры падтрымцы «Беларусьфільма». Пачалася яна таксама з Віктара Турава: на першай сустрэчы ў чэрвені — яны ладзяцца штомесяц — была паказана карціна «Цераз могілкі», уключаная ў спіс ста найлепшых фільмаў пра вайну па версіі ЮНЭСКА.

Стужка «Сыны ідуць у бой» з’яўляецца другой у створанай паводле рамана Алеся Адамовіча дылогіі, якую адкрыла работа «Вайна пад стрэхамі». У цэнтры ўвагі аказваецца Ганна Корзун у выкананні Ніны Ургант, калі абодва яе сыны падчас Вялікай Айчыннай ідуць у партызаны. Уладзімір Высоцкі, які да гэтага зняўся ў нязначных ролях у тураўскіх фільмах «Я родам з дзяцінства» і «Вайна пад стрэхамі», напісаў для «Сыноў» некалькі песень.

Мадэратар паказа прапануе абмеркаваць, як фільм «ператварыў маладога рэжысёра ў сапраўднага кінамайстра і як гэтаму паспрыяла сяброўства з Уладзімірам Высоцкім».

Пасля карціны «Сыны ідуць у бой» у серыі застанецца апошні паказ — у верасні ў ЦСМ можна будзе ўбачыць і, вядома, абмеркаваць шэдэўр Элема Клімава «Ідзі і глядзі», таксама зняты па сцэнарыі Алеся Адамовіча.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.