Вы тут

«Не трэба перашкаджаць дзіцяці выказваць свае думкі самастойна...»


17 красавіка ў філіяле «Палац культуры ветэранаў» установы «Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў» журы падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам свет завешчана берагчы», прысвечанага 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Кампетэнтнае журы, якое ўзначальвае член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кіраўнік студыі ваенных мастакоў Цэнтральнага дома афіцэраў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь Мікалай Апіёк, неперадузята ацаніла шэсцьдзесят тры дзіцячыя малюнкі, дасланыя на конкурс з усёй Беларусі.

Былі вызначаны пераможцы ў трох узроставых катэгорыях: 7-9 год, 10-12 год, 13-15 год.

— Удзельнічаю ў складзе журы конкурсу «Нам свет завешчана берагчы» не першы год. Можна адзначыць, што прафесіяналізм удзельнікаў у параўнанні з мінулым годам вырас. Я заўсёды прытрымліваюся прынцыпу: не трэба перашкаджаць дзіцяці выказваць свае думкі самастойна. Гэта ў поўнай меры адносіцца і да выяўленчага мастацтва. Тэмы малюнкаў конкурсу сур’ёзныя, у некаторых работах прыкметна навязванне юнаму мастаку меркавання дарослага чалавека, педагога. Пры ацэнцы работ, мы звярталі ўвагу і на гэта. Выяўленчае мастацтва — надзвычайны працэс выхавання чалавека незалежна ад яго ўзросту, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» старшыня журы Мікалай Апіёк.

Цырымонію ўзнагароджання плануецца правесці ў сталіцы Беларусі ў маі.

Старшыня журы заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Апіёк

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар  ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.