Вы тут

Га­ра­ды-ста­лі­цы Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства


 

По­лацк — 1994 і 2003 га­ды

Най­ста­ра­жыт­ней­шы бе­ла­рус­кі го­рад пер­шым пры­маў свя­та бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства і дру­ку. За сваю гіс­то­рыю По­лацк пе­ра­жыў ува­рван­ні ві­кін­гаў, па­спя­хо­ва зма­гаў­ся су­праць кры­жа­нос­цаў, не раз быў аку­па­ва­ны вой­ска­мі роз­ных за­ва­ёў­ні­каў, ад­нак зноў ад­наў­ляў сваю не­за­леж­насць. У X—XІІІ ста­год­дзях го­рад быў цэнт­рам По­лац­ка­га княст­ва. З'яў­ляў­ся і ад­ным з ася­род­каў хрыс­ці­ян­ства на ўсход­не­сла­вян­скіх зем­лях. Тут на­ра­дзі­лі­ся бе­ла­рус­кая асвет­ні­ца Еў­фра­сін­ня По­лац­кая і наш сла­ву­ты пер­ша­дру­кар Фран­цыск Ска­ры­на.

Ту­раў — 1995 і 2004 га­ды

У кан­цы І ты­ся­ча­год­дзя на­шай эры Ту­раў стаў па­лі­тыч­ным, эка­на­міч­ным і куль­тур­ным цэнт­рам Ту­раў­ска­га княст­ва. У гэ­ты час у го­ра­дзе ўзнік­ла ад­на з пер­шых на Ру­сі епіс­ка­пій па­вод­ле грэ­час­ка­га ўзо­ру. У 1865 го­дзе ў Ту­ра­ве вы­яў­ле­ны адзін з най­больш ран­ніх пом­ні­каў ус­ход­несла­вян­ска­га пісь­мен­ст­ва XІ ста­год­дзя — Ту­раў­скае Еван­гел­ле. Гэ­тае Еван­гел­ле — са­мая ран­няя (з тых, што за­ха­ва­лі­ся) кні­га, ство­ра­ная на бе­ла­рус­кіх зем­лях. Вя­до­мы дзе­яч гэ­тай зям­лі Кі­ры­ла Ту­раў­скі напісаў вы­дат­ныя цар­коў­наасвет­ніц­кія і цар­коў­налі­та­ра­тур­ныя тво­ры, за што су­час­ні­кі пра­зва­лі яго дру­гім За­ла­та­вус­там.

На­ва­гру­дак — 1996 год

На­ва­гру­дак — пер­шая ста­лі­ца Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га. Ме­на­ві­та тут быў ка­ра­на­ва­ны князь Мін­доўг. Го­рад ады­граў вя­лі­кую ро­лю і ў ай­чын­най гіс­то­рыі, бо ме­на­ві­та тут за­ра­дзі­ла­ся бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­насць. У 1415 го­дзе ў На­ва­град­ку склі­ка­лі ду­хоў­ны са­бор, на якім быў вы­бра­ны не­за­леж­ны ад Маск­вы міт­ра­па­літ Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га Ры­гор Цамб­лак. У ма­нас­ты­ры, што зна­хо­дзіц­ца на На­ва­груд­чы­не, ство­ра­на Лаў­ры­шаў­скае Еван­гел­ле. Тут на­ра­дзіў­ся сла­ву­ты па­эт Адам Міц­ке­віч, які ў мно­гіх сва­іх тво­рах апя­ваў на­ва­коль­ныя мяс­ці­ны.

Ня­свіж — 1997 год

Ня­свіж з'яў­ля­ец­ца ко­ліш­няй рэ­зі­дэн­цыяй ро­ду кня­зёў Ра­дзі­ві­лаў — не­ка­ра­на­ва­ных ка­ра­лёў Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га. Тут і да­гэ­туль за­ха­ваў­ся ство­ра­ны імі па­ла­ца­ва-пар­ка­вы ан­самбль XVІ—XІX ста­год­дзяў. У 2005 го­дзе ён быў уклю­ча­ны ў Спіс аб'­ек­таў су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА. Раз­ме­шча­ны ў Ня­сві­жы кас­цёл Бо­жа­га Це­ла — пер­шы ва Ус­ход­няй Еў­ро­пе храм, збу­да­ва­ны ў сты­лі ба­ро­ка. Ня­свіж­ская ра­ту­ша — так­са­ма са­мая ста­ра­жыт­ная з усіх ра­туш, якія за­ха­ва­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі. Кня­зі Ра­дзі­ві­лы спры­я­лі раз­віц­цю кні­га­дру­ка­ван­ня. У 1562 го­дзе тут ад­кры­та Ня­свіж­ская дру­кар­ня, у якой вый­шлі ў свет пра­цы фі­ло­са­фа і гу­ма­ніс­та Сы­мо­на Буд­на­га. Вы­да­дзе­ны ім «Ка­тэ­хі­зіс» — пер­шая дру­ка­ва­ная кні­га на бе­ла­рус­кай мо­ве.

Ор­ша 1998 год

Гіс­та­рыч­на Ор­ша — адзін з па­меж­ных фар­пос­таў По­лац­ка­га княст­ва. Ме­на­ві­та тут пра­хо­дзі­лі сла­ву­тыя пе­ра­мо­вы Усяс­ла­ва Ча­ра­дзея з кі­еў­скі­мі кня­зя­мі, ка­лі апош­нія па­ру­шы­лі да­моў­ле­нас­ці і ўзя­лі по­лац­ка­га кня­зя ў па­лон. Най­важ­ней­шым укла­дам ар­шан­цаў у гіс­то­рыю кні­га­дру­ка­ван­ня з'яў­ля­ец­ца пра­ца мяс­цо­ва­га асвет­ні­ка XVІІ ста­год­дзя Спі­ры­до­на Со­ба­ля, ства­раль­ні­ка бук­ва­ра. За­сна­ва­ная ім пад Ор­шай Ку­це­ін­ская дру­кар­ня ста­ла цэнт­рам бе­ла­рус­ка­га кі­ры­ліч­на­га кні­га­дру­ка­ван­ня. У 1812 го­дзе ў Ор­шы бы­ло зной­дзе­на Ар­шан­скае Еван­гел­ле, ру­ка­піс­ны пом­нік кан­ца XІІ — па­чат­ку XІІІ ста­год­дзя.

Пінск — 1999 год

Пінск лі­чыц­ца ад­ным з гіс­та­рыч­ных і куль­тур­ных цэнт­раў Па­лес­ся. У XІІ ста­год­дзі ён быў цэнт­рам са­ма­стой­на­га Пін­ска­га княст­ва, паз­ней ува­хо­дзіў у склад Ту­раў­ска­га. У Пін­ску ў пер­шай па­ло­ве XVІІІ ста­год­дзя езу­і­ты ства­ры­лі дру­кар­ню і вы­пус­ка­лі хрыс­ці­ян­скую і свец­кую лі­та­ра­ту­ру на ла­цін­скай і поль­скай мо­вах. У 1912—1914 га­дах у Пін­ску пра­ца­ваў на­стаў­ні­кам у пры­ход­скай шко­ле Якуб Ко­лас. Па­кі­нуў тут свой след і На­па­ле­он Ор­да — бе­ла­рус­кі лі­та­ра­тар, кам­па­зі­тар, му­зы­кант, мас­так. На гэ­тай зям­лі на­ра­дзі­ла­ся і бе­ла­рус­кая па­эт­ка Яў­ге­нія Яні­шчыц.

За­слаўе — 2000 і 2014 га­ды

За­слаўе — адзін са ста­ра­жыт­ных га­ра­доў Бе­ла­ру­сі, які ўзнік яшчэ ў кан­цы X ста­год­дзя. Сю­ды, як вя­до­ма, кі­еў­скі князь Ула­дзі­мір са­слаў сваю жон­ку Раг­не­ду і сы­на Ізя­сла­ва — за тое, што хлоп­чык, аба­ра­ня­ю­чы го­нар ма­ці, зра­біў за­мах на жыц­цё кня­зя. Го­рад на­зва­ны ў го­нар муж­на­га кня­жы­ча. Раг­не­да, ста­ла пер­шай хрыс­ці­ян­кай і ма­на­хі­няй на на­шых зем­лях. Яшчэ За­слаўе вя­до­мае тым, што ў 2-й па­ло­ве XVІ ста­год­дзя тут пры каль­він­скім збо­ры бе­ла­рус­кі асвет­нік, гу­ма­ніст, рэ­лі­гій­ны рэ­фар­ма­тар Сы­мон Буд­ны на­дру­ка­ваў Біб­лію.

Мсці­слаў — 2001 год

Мсці­слаў за­сна­ва­ны ў ся­рэ­дзі­не XІІ ста­год­дзя сма­лен­скім кня­зем Рас­ці­сла­вам Мсці­сла­ва­ві­чам і на­зва­ны ў го­нар яго баць­кі Мсці­сла­ва Вя­лі­ка­га — апош­ня­га кня­зя Кі­еў­скай Ру­сі. У свой час го­рад быў цэнт­рам Мсці­слаў­ска­га княст­ва і Мсці­слаў­ска­га ва­я­вод­ства. Ся­род зна­ка­мі­тых вы­хад­цаў і жы­ха­роў гэ­тай зям­лі Ілья Ка­пі­е­віч — вы­да­вец і аў­тар ство­ра­най на за­каз Пят­ра І рус­кай гра­ма­ты­кі. Тут на­ра­дзіў­ся адзін з рус­кіх пер­ша­дру­ка­роў Пётр Мсці­сла­вец, а так­са­ма на­род­ны па­эт Бе­ла­ру­сі Ар­кадзь Ку­ля­шоў. У пісь­мен­ні­ка Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча пра гэ­ты го­рад на­пі­са­на цэ­лая мас­тац­ка-да­ку­мен­таль­ная кні­га пад наз­вай «Мсці­слаў».

Мір — 2002 год

Пер­шыя пісь­мо­выя згад­кі пра Мір ад­но­сяц­ца да кан­ца XІV ста­год­дзя — ча­су, ка­лі кры­жа­кі, якія прай­шлі праз Лі­ду і На­ва­гру­дак, спа­лі­лі яго. У кан­цы XVІ — па­чат­ку XVІІ ста­год­дзя за­мак у Мі­ры аб­нес­лі зем­ля­ны­мі ва­ла­мі і ён пе­ра­тва­рыў­ся ў крэ­пасць, тра­піць у якую бы­ло маг­чы­ма толь­кі праз ва­ро­ты. Га­ра­док быў над­звы­чай шмат­на­цы­я­наль­ным, і гэ­та доб­ра пра­соч­ва­ец­ца дзя­ку­ю­чы роз­ным рэ­лі­гій­ным бу­дын­кам, што раз­мя­шча­лі­ся ва­кол Ры­нач­най пло­шчы — драў­ля­ная мя­чэць (не за­ха­ва­ла­ся), двор сі­на­го­гі, ешы­бот, Тра­ец­кая царк­ва, кас­цёл Свя­то­га Мі­ка­лая. У наш час наз­ва не­вя­лі­ка­га мяс­тэч­ка Мір шы­ро­ка вя­до­мая за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі дзя­ку­ю­чы га­лоў­най ар­хі­тэк­тур­най каш­тоў­нас­ці — за­мку, які ў 2000-м унес­лі ў Спіс аб'­ек­таў су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА. Паз­ней ад­бы­ла­ся на­ват між­на­род­ная «ка­ра­на­цыя» зам­ка.

Ка­мя­нец — 2005 год

У Ка­мян­цы зна­хо­дзіц­ца адзі­ны на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ар­хі­тэк­тур­ны пом­нік Ста­ра­жыт­най Ру­сі, які за­ха­ваў­ся ў цэ­лым вы­гля­дзе да на­шых дзён, — гэ­та Ка­мя­нец­кая ве­жа, якую ча­сам на­зы­ва­юць яшчэ Бе­лай ве­жай (ёй больш за 700 га­доў!). У ся­рэд­нія вя­кі жы­ха­ры Ка­мян­ца з го­на­рам сцвяр­джа­лі, што ўсе да­ро­гі ідуць праз іх го­рад, бо ён зай­маў важ­нае па­лі­тыч­нае і геа­гра­фіч­нае ста­но­ві­шча на кар­це Еў­ро­пы. Ка­мя­нец­кі край — ра­дзі­ма мно­гіх вя­до­мых лю­дзей: гіс­то­ры­ка, гра­мад­ска­га дзея­ча, пер­ша­га прэ­зі­дэн­та Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі Усе­ва­ла­да Іг­на­тоў­ска­га; асвет­ні­ка, пуб­лі­цыс­та і па­лі­тыч­на­га дзея­ча Мі­ха­і­ла Кар­по­ві­ча; тэ­ат­раль­на­га дзея­ча і пісь­мен­ні­ка Ула­дзі­мі­ра Стэль­ма­ха і ін­шых.

Па­ста­вы — 2006 год

Па­ста­вы вя­до­мыя з ся­рэ­дзі­ны XVІ ста­год­дзя як пры­ват­нае мяс­тэч­ка, якое на­ле­жа­ла маг­на­там Дэс­па­там-Зя­но­ві­чам. У дру­гой па­ло­ве XVІІІ ста­год­дзя Па­ста­вы пе­рай­шлі да на­двор­на­га пад­скар­бія Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га Ан­то­нія Ты­зен­гаў­за. Па яго іні­цы­я­ты­ве тут бы­лі па­бу­да­ва­ны фаб­ры­кі, ткац­кія май­стэр­ні, млын, гар­бар­ня, ар­хі­тэк­тур­ны комп­лекс з жы­лых да­моў, ганд­лё­вых ра­доў і па­ла­ца. Пэў­ны час тут дзей­ні­ча­ла тэ­ат­раль­ная шко­ла Ты­зен­гаў­за, пе­ра­ве­зе­ная з Грод­на. Вы­хад­цам з Па­стаў­ска­га ра­ё­на з'яў­ля­ец­ца бе­ла­рус­кі пісь­мен­нік Ула­дзі­мір Ду­боў­ка.

Шклоў — 2007 год

У XVІ—XVІІ ста­год­дзях у Шкло­ве іс­на­ваў ма­гут­ны за­мак і ўма­ца­ван­ні ва­кол яго, ва­я­во­дам троц­кім Аляк­санд­рам Хад­ке­ві­чам тут быў па­бу­да­ва­ны кляш­тар да­мі­ні­ка­наў. Ад­нак усё зга­рэ­ла з-за шмат­лі­кіх вой­наў, го­рад да­вя­ло­ся ўзнаў­ляць лі­та­раль­на з ну­ля. У XVІІІ ста­год­дзі ў Шкло­ве за­сна­ва­ны тэ­атр Зо­ры­ча, у рэ­пер­ту­ар яко­га ўва­хо­дзі­лі дра­мы, ка­ме­дыі, ка­міч­ныя опе­ры і ба­ле­ты. У спек­так­лях, акра­мя пры­гон­ных, удзель­ні­ча­лі ка­дэ­ты мяс­цо­ва­га ка­дэц­ка­га кор­пу­са і два­ра­не-ама­та­ры. На па­чат­ку ХІХ ста­год­дзя Шклоў з'яў­ляў­ся важ­ным ганд­лё­вым цэнт­рам, бе­ла­рус­кай пры­стан­ню на Дняп­ры.

Ба­ры­саў — 2008 год

Ба­ры­саў — ад­но са ста­ра­жыт­ных па­се­лі­шчаў Бе­ла­ру­сі. Ця­гам XІІІ—XІV ста­год­дзяў у го­ра­дзе вя­ло­ся бу­даў­ніц­тва зам­ка. Пад­час вой­наў з Мас­коў­скай дзяр­жа­вай тут зна­хо­дзі­ла­ся стаў­ка вя­лі­ка­га кня­зя Аляк­санд­ра, за­тым стаў­ка вя­лі­ка­га кня­зя Жы­гі­мон­та Ста­ро­га. У свой час го­рад быў цэнт­рам па­ве­та Мін­скай гу­бер­ні. З гэ­тых мяс­цін па­хо­дзяць аў­тар тэкс­таў Гім­на БССР і Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Мі­хась Клім­ко­віч, ства­раль­ні­ца пер­ша­га са­вец­ка­га бе­ла­рус­ка­га бук­ва­ра На­дзея Сіў­ко, мас­так Ва­ле­рый Шка­ру­ба і скульп­тар Ана­толь Ані­кей­чык.

Смар­гонь — 2009 год

Пер­шая пісь­мо­вая згад­ка пра Смар­гонь звя­за­на з імем Юрыя Іва­на­ві­ча Зя­но­ві­ча. Ён ад­крыў пры смар­гон­скім хра­ме шко­лу і са­браў вя­лі­кую біб­лі­я­тэ­ку (ка­нец XV — па­ча­так XVІ ста­год­дзя). Смар­гонь пра­сла­ві­ла­ся па­пя­ро­вай ма­ну­фак­ту­рай, шко­лай дрэ­сі­роў­кі мядз­ве­дзяў (Смар­гон­ская ака­дэ­мія), за­сна­ва­най кня­зя­мі Ра­дзі­ві­ла­мі. Сён­ня ў ра­ё­не пра­цуе Лі­та­ра­тур­на-ме­ма­ры­яль­ны му­зей-ся­дзі­ба Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча ў Куш­ля­нах, дзе жыў твор­ца. Мяс­цо­выя брэн­ды так­са­ма — Крэў­скі за­мак і му­зей-ся­дзі­ба Мі­ха­ла Кле­а­фа­са Агін­ска­га ў За­лес­сі (тут быў ство­ра­ны сла­ву­ты па­ла­нэз «Раз­ві­тан­не з Ра­дзі­май»).

Хой­ні­кі — 2010 год

Хой­ні­кі як мяс­тэч­ка вя­до­мыя з ся­рэ­дзі­ны XVІ ста­год­дзя, імі ва­ло­да­лі кня­зі Віш­ня­вец­кія, Шуй­скія, Про­за­ры. У пер­шай па­ло­ве XVІІ ста­год­дзя на не­вя­лі­кай дзю­не ў за­ба­ло­ча­най пой­ме ра­кі Кве­ся кня­зі Віш­ня­вец­кія па­бу­да­ва­лі за­мак з аба­рон­чы­мі сце­на­мі, уяз­ной ве­жай-бра­май. За­мак пра­іс­на­ваў да XVІІІ ста­год­дзя. Хой­ні­кі вя­до­мыя і як ра­дзі­ма на­род­на­га пісь­мен­ні­ка Бе­ла­ру­сі Іва­на Ме­ле­жа. Ад­сюль ро­дам так­са­ма пра­за­ік Ба­рыс Са­чан­ка, паэ­ты Мі­ко­ла Мят­ліц­кі і Ала Ка­на­пель­ка.

Ган­ца­ві­чы — 2011 год

У Ган­ца­ві­чах на­ра­дзі­лі­ся вя­до­мыя бе­ла­рус­кія дзея­чы куль­ту­ры: фальк­ла­рыст, эт­ног­раф, пуб­лі­цыст Аляк­сандр Серж­пу­тоў­скі, паэ­ты Мі­ха­іл Руд­коў­скі і Вік­тар Гар­дзей. У спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны Бе­ла­ру­сі за­не­се­на пан­ская ся­дзі­ба ў вёс­цы Ага­рэ­ві­чы — пом­нік драў­ля­на­га дой­лід­ства XІX ста­год­дзя. Ган­цаў­шчы­на не­па­рыў­на звя­за­на з жыц­цём і твор­час­цю Яку­ба Ко­ла­са. Ме­на­ві­та на ган­ца­віц­кай зям­лі ад­бы­ва­ец­ца дзе­ян­не пер­шай кні­гі зна­ка­мі­тай ко­ла­саў­скай тры­ло­гіі «На ро­ста­нях»: у тво­ры фі­гу­руе мяс­цо­вая вёс­ка Лю­сі­на, якую аў­тар на­зваў Цель­шы­на.

Глы­бо­кае — 2012 год

Пер­шыя пісь­мо­выя згад­кі пра Глы­бо­кае зной­дзе­ны у Мет­ры­цы ВКЛ. Ка­лісь­ці тут быў па­бу­да­ва­ны за­мак, ме­ла­ся раз­ві­тая га­рад­ская інф­ра­струк­ту­ра. Хоць мно­гае бы­ло зні­шча­на пад­час вой­наў і па­жа­раў, гіс­то­ры­ка-куль­тур­ная спад­чы­на Глы­боч­чы­ны ўраж­вае і сён­ня: тут за­ха­ва­ла­ся больш за 60 пом­ні­каў ар­хі­тэк­ту­ры, 17 хра­маў — пом­ні­каў ар­хі­тэк­ту­ры, ся­род якіх 4 — пом­ні­кі рэс­пуб­лі­кан­ска­га зна­чэн­ня, ма­юц­ца кур­га­ны, дэнд­ра­рый. Глы­боч­чы­на да­ла све­ту Язэ­па Драз­до­ві­ча, Вац­ла­ва Лас­тоў­ска­га, Паў­ла Су­хо­га і Па­лі­ну Мя­дзёл­ку.

Бы­хаў — 2013 год

Бы­хаў здаў­на вя­до­мы як моц­ны го­рад, не­пры­ступ­ны бас­ты­ён. У дру­гой па­ло­ве XVІ ста­год­дзя Хад­ке­ві­чы за­сна­ва­лі ў ім май­стэр­ню, у якой вы­раб­ля­лі шро­та­выя гар­ма­ты, раз­на­стай­ныя мар­ці­ры і ін­шае ўзбра­ен­не. На вы­со­кім бе­ра­зе Дняп­ра быў па­бу­да­ва­ны за­мак, які за­ха­ваў­ся да на­шых дзён. Пас­ля та­го, як Бы­хаў аб­нес­лі вя­ліз­ны­мі 800-мет­ро­вы­мі зем­ля­ны­мі ва­ла­мі з бас­ты­ё­на­мі, ра­ве­лі­на­мі і ро­вам, ён уво­гу­ле стаў не­пры­ступ­ным для во­ра­гаў. У па­чат­ку ХVІІ ста­год­дзя на Бы­хаў­шчы­не быў ство­ра­ны Бар­ку­ла­баў­скі ле­та­піс — ле­та­піс­ны звод, пом­нік бе­ла­рус­ка­га ле­та­пі­сан­ня.

Ніна Шчарбачэвіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.