Вы тут

Алена Ляўковіч

Алена ЛЯЎКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Звязда”. Прыйшла ў рэдакцыю яшчэ студэнткай, доўгі час працавала рэдактарам аддзела пісьмаў. У рабоце і творчасці кіруюся прынцыпам, які лепш, чым напісаў Максім Танк, наўрад ці хто абазначыць:

“Можа, і ўсе колеры ўжо адкрыты –
Мне засталіся яшчэ спалучэнні.
Можа, і ўсе людзі маюць імёны –
Толькі памылкі яшчэ трэба выправіць.
Можа, і ўсе гукі свету вядомыя –
Мне яшчэ хопіць, што ў сэрцы я чую.
Можа, і ўсе подзвігі ўжо апеты –
Толькі я знаю, што дзве трэці айсбергаў
Мора жыцця ў глыбіні сваёй тоіць”…

25.04.2024

Пра час і пра нас. Што расказаць пятнаццацігадоваму чалавеку
0 89

Пра час і пра нас. Што расказаць пятнаццацігадоваму чалавеку

Нядаўна адна пятнаццацігадовая дзяўчына, якая падумвае пра тое, каб стаць журналістам, спытала ў мяне, якая была мая першая сур’ёзная публікацыя. Пакапаўшыся ў памяці, я пачала ёй расказваць гісторыю пра чалавека, які ў сорак два гады моцна захварэў — адмовілі ныркі. І яму ў нашай 4-й бальніцы ў Мінску зрабілі перасадку...

Верыць і жыць. Невыпадковыя калядныя сустрэчы
0 1061

Верыць і жыць. Невыпадковыя калядныя сустрэчы

Гэтыя навагоднія і калядныя дні заўсёды багатыя на нейкія цікавыя навіны, сустрэчы, знаёмствы. Заўсёды яны з нейкім патаемным, глыбокім падтэкстам, не выпадковыя. Нібы ў гэтыя дні сапраўды Неба становіцца бліжэй да цябе і гэткім чынам гаворыць табе тое, што мае сказаць.

Каб свята было сапраўды для ўсіх
0 1253

Каб свята было сапраўды для ўсіх

У гэтыя святочныя дні вельмі прыемна і хораша назіраць, як арганізавана віншуюць са святамі дзяцей і старых. Тых, хто асабліва мае ў гэтым патрэбу, бо, як прынята цяпер пісаць, знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. 

Бязвіз у сэрцы. Калі едзеш не за мяжу — дадому
0 1352

Бязвіз у сэрцы. Калі едзеш не за мяжу — дадому

Навіна аб тым, што Прэзідэнт пагадзіўся з прапановай МЗС працягнуць бязвіз для жыхароў суседніх краін яшчэ на год, несумненна, была ўспрынята пазітыўна перш за ўсё гэтымі самымі жыхарамі. Гасцінныя беларусы да гэтага аднесліся прыкладна так: ну і добра. Няхай прыязджаюць на здароўе. 

Пісьмо Дзеду Марозу. Як папрасіць у яго адчуванне свята?
0 1514

Пісьмо Дзеду Марозу. Як папрасіць у яго адчуванне свята?

Пісьмо Дзеду Марозу я знайшла... у супермаркеце, які спецыялізуецца на продажы будаўнічых матэрыялаў. Там сярод процьмы шпалераў, ламінату, сантэхнікі перад святамі цэлы аддзел выдзелілі пад навагодні «рыштунак». На стэндзе побач з каляднымі вянкамі і пасярэбранымі галінкамі яно і вісела.

Справа густу. Мова супраць інтэрнэт-перакладчыка. Пакуль выйграе апошні
0 1342

Справа густу. Мова супраць інтэрнэт-перакладчыка. Пакуль выйграе апошні

Звоніць нядаўна знаёмая і кажа: «Слухай, ты ж беларускую добра ведаеш. Мы тут з малым урокі робім, не можам зразумець. Падкажы нам, што такое «сітавіна». Слова, канешне, рэдкае, але ўрокі біялогіі ў беларускамоўнай школе не прайшлі дарэмна.

Відавочнае і верагоднае. Калі гэтыя паняцці становяцца супрацьлеглымі
0 1538

Відавочнае і верагоднае. Калі гэтыя паняцці становяцца супрацьлеглымі

Сёння ўночы — палова першай у апошнія дні лістапада — гэта ж ужо самая што ні ёсць ноч, праўда? — назірала праз акно свайго сёмага паверха надзвычай цікавую карціну. На ажыўленым удзень скрыжаванні — ніводнай машыны, але святлафор працуе. Ля святлафора стаіць чалавек, па ўсім відаць, малады, у капюшоне, з заплечнікам на спіне. 

Аранжавы настрой.Як перажыць лістапад
0 1464

Аранжавы настрой.Як перажыць лістапад

Адна мая добрая старэйшая прыяцелька ведала, як яна казала, самы надзейны і правераны спосаб пазбавіцца ад лістападаўскай нуды і самоты, якім ахвотна дзялілася з усімі, — аранжавы колер. Яна і сапраўды ў самыя цёмныя і кароткія восеньскія дні акружала сябе гэтым сонечным колерам розных адценняў.

Права на праезд. Яго не заўсёды гарантуе нават куплены білет
0 1298

Права на праезд. Яго не заўсёды гарантуе нават куплены білет

Публікацыі з нарады ў Прэзідэнта па пасажырскіх перавозках я чытала з асаблівай цікавасцю — не толькі прафесійнай, але і ўласна чалавечай. Бо, маючы дом у вёсцы, з’яўляюся самым што ні ёсць актыўным карыстальнікам пасажырскага транспарту, прынамсі ў дачны сезон.

Дзірка ў даху. Пра складанасці дробнага рамонту і не толькі пра іх
0 1406

Дзірка ў даху. Пра складанасці дробнага рамонту і не толькі пра іх

Моцны вецер на пачатку кастрычніка нарабіў у вёсцы бяды. Разадраў на дзве часткі і паваліў суседскі клён, парваўшы пры гэтым правады, — людзі амаль суткі сядзелі без святла. Нашай сядзібе таксама дасталося: бура адарвала ў садзе вялізны сук ад старой дуплістай антонаўкі — ён рухнуў на зямлю разам з яблыкамі, якія тады даволі моцна трымаліся.

Мае Каласавіны. Экспрэсія ў дзень нараджэння Паэта
0 1638

Мае Каласавіны. Экспрэсія ў дзень нараджэння Паэта

Не ведаю, чаму, але гэтай восеньскай парой, калі хочацца чагосьці ва ўсіх сэнсах цёплага, я дастаю з кніжнай шафы кніжку менавіта Якуба Коласа. Вось зноў задумалася зараз: чаму? І, здаецца, нарэшце зразумела. З ім — як дома, у роднай хаце. Ён — свой.

Восень. Плачуць коцікі... Колькі іх — пакінутых на дачах і ў вёсках былымі гаспадарамі
0 1174

Восень. Плачуць коцікі... Колькі іх — пакінутых на дачах і ў вёсках былымі гаспадарамі

Учора наш Малыш адмучыўся. Дакладней, пайшоў на Вясёлку, як прынята цяпер казаць пра памерлых хатніх гадаванцаў.

Салодкі кастрычнік. Як жыццё ператвараецца ў тэхналагічны працэс
0 988

Салодкі кастрычнік. Як жыццё ператвараецца ў тэхналагічны працэс

У мінулую суботу на вясковай вуліцы было нешта незвычайнае і дагэтуль нябачанае — на ёй, пачынаючы ад паказальніка з назвай, выстраілася цэлая чарга вялікіх фур. Аб’язджаючы гэту працэсію, мы думалі-гадалі, што ж такое ім у нашай невялікай вёсцы спатрэбілася. 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.