Навiны
Як закладваюць аснову добрых удояў у адной з найбуйнейшых гаспадарак Стаўбцоўскага раёна
Аўгустаў прызнаны найлепшым варатаром Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
Галкіпер «Мінска» Міхаіл Аўгустаў прызнаны найлепшым варатаром розыгрышу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе, які завяршыўся ў партугальскім Назары, паведамляе БелТА.
Якімі будуць інфляцыя і стаўка рэфінансавання ў Беларусі ў 2026—2028 гадах? ЕАБР падзяліўся прагнозам
Еўразійскі банк развіцця прэзентаваў макраэканамічны прагноз на 2026—2028 гады. Прагнозам па Беларусі падзяліўся старшы аналітык Цэнтра краінавага аналізу Дырэкцыі па аналітычнай рабоце ЕАБР Антон Даўгавечны, перадае БелТА.
«Мама мая цудам выжыла». У Борках ушанавалі памяць ахвяр найстрашнейшай карнай аперацыі нацыстаў
Сёння жыхары Магілёўскай вобласці ўшанавалі памяць жыхароў вёскі Боркі і прылеглых да яе населеных пунктаў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны знішчылі фашысты разам з мірнымі жыхарамі. Тут 15 чэрвеня 1942 года падчас карнай аперацыі былі жорстка забіты больш за 2 тыс. чалавек, паведамляе БелТА.
Тэмпы перавышаюць мінулагоднія. Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 79 працэнтах плошчаў
Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 79 працэнтах запланаваных плошчаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Танцавальная ўверцюра, цыркавое шоу, рок-хіты. Якім будзе 35-ы «Славянскі базар у Віцебску»
Харэаграфічны пралог, рок-хіты, сольнікі на стадыёне, Кубак гумару і адкрыццё новых талентаў — якой будзе праграма XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», БелТА расказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі.
Прызнанне ў любові Мінску. У сталіцы выпусцілі незвычайную хлебную навінку
Як можна выказаць сваю любоў да роднага горада? Адзін з самых арыгінальных спосабаў — стварыць унікальную прадукцыю, якая стане яго сімвалам. На хлебазаводзе нумар 6 прадпрыемства «Мінскхлебпрам» вырашылі ўвасобіць гэту ідэю ў жыццё, выпусціўшы ў маі гэтага года заварны хлеб пад паэтычнай назвай «Менскi Каханы».
«Стогадовы» човен і месцы адпачынку. Новы візіт-цэнтр адкрылі ў «Ліпічанскай пушчы»
Амаль 2,4 мільёна аўтамабіляў у Беларусі ездзяць без дзейнага тэхагляду
Паводле даных адкрытых крыніц, на 1 чэрвеня 2026 года ў Беларусі зарэгістравана 4 506 148 транспартных сродкаў. Пры гэтым дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху (гэта значыць, дзейных тэхаглядаў) аказалася толькі 2 126 558. Іншымі словамі, 52,9% аўтапарку — амаль 2,4 мільёна машын — або не праходзілі тэхагляд, або маюць пратэрмінаваныя дакументы. Пра гэта расказалі на прадпрыемстве «Белтэхагляд».