Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. На тыдні атрымаецца паспяхова рэалізаваць свае творчыя ідэі. Наперадзе выдатны перыяд для асабістага развіцця. Можна паступаць на курсы ці самастойна брацца за вучобу. Удалы час таксама для эксперыментаў з іміджам. Рэкамендуецца праявіць гнуткасць у стасунках з людзьмі са свайго кола зносін. Добры час для ўдзелу ў творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах.

Цялец. У сямейным жыцці будзе панаваць мір, клопат, любоў і дабрабыт. Прыкметна палепшыцца таксама фінансавае становішча. Магчыма, вы атрымаеце даход ад прафесійнай дзейнасці або атрымаеце зусім нечаканую фінансавую падтрымку. Акрамя таго, вы можаце ўладкавацца на працу па сумяшчальніцтве або на паўстаўкі. У выхадныя пажадана выехаць на прыроду, каб добра адпачыць ад жыццёвых клопатаў і мітусні.

Блізняты. Ваш моцны бок — камунікабельнасць, і на тыдні ёсць шанц рэалізаваць свае таленты. Вы будзеце акружаны сябрамі і знаёмымі, гатовымі дапамагчы ў любы момант. Выкарыстоўвайце гэтыя дні для пашырэння і ўмацавання асабістых кантактаў і дзелавых сувязяў. Час падумаць пра сябе і пра тое, чаго вам не хапае для поспеху.

Рак. Ваша практычнасць дапаможа вырашыць даволі спрэчныя пытанні як на рабоце, так і дома. Навучыцеся сумяшчаць час работы з часам для адпачынку. Той, хто ўмее адпачываць, той умее працаваць — гэта правіла цяпер для вас асабліва актуальна. Акрамя таго гэта добры час для дадатковай падпрацоўкі. Калі вас цікавяць духоўныя тэхнікі, то зараз найлепшы час для іх вывучэння.

Леў. На працягу тыдня імкніцеся добразычліва і тактоўна ставіцца да навакольных. Гэта прыцягне да вас сімпатыі, у тым ліку і прадстаўнікоў супрацьлеглага полу. Але памятайце, што здаровы эгаізм таксама бывае карысным. Выкарыстоўвайце надыходзячы перыяд для ўсебаковага асабістага развіцця. Зоркі раяць больш часу надаваць вучобе. Выдатны час для ўдзелу ў творчых фестывалях, канферэнцыях, сустрэчах і абмену думкамі з калегамі.

Дзева. Вы зможаце прадэманстраваць навакольным сваё ўменне дасягаць пастаўленых мэт, выкарыстоўваючы метады «мяккай сілы», — не трэба прабіваць ілбом сцены і ўступаць у канфлікты. Вы і так лёгка прымусіце апанентаў дзейнічаць так, як патрэбна вам. На тыдні таксама здзейсніцца ваша запаветнае жаданне і ўмацуецца фінансавае становішча.

Шалі. Перад вамі адкрываюцца новыя перспектывы ў жыцці: пачнуць здзяйсняцца планы і, літаральна, усе ідэі. Прычым, нічога асабліва не прыйдзецца рабіць, паколькі абставіны самі сабой складваюцца на вашу карысць. Палепшацца адносіны ў партнёрстве. Акрамя шлюбнага саюза, у якім надыходзіць бясхмарны час, вы можаце паспяхова прасоўвацца ў тэме дзелавога партнёрства.

Скарпіён. На гэтым тыдні рэкамендуецца актыўна ўдзельнічаць у творчых конкурсах, кастынгах, фестывалях. У любым выпадку вы можаце ў чымсьці вызначыцца, што патэнцыйна адаб’ецца на павышэнні вашага статусу. У кар’еры чакае павышэнне. Добры час для барацьбы са шкоднымі звычкамі і аптымізацыі рэжыму дня.

Стралец. На гэтым тыдні палепшацца або адновяцца партнёрскія стасункі. Калі вашы адносіны ў шлюбе перажывалі крызіс у апошні час, то цяпер удалы перыяд наладзіць мір і гармонію. Паспрабуйце па-новаму ацаніць свайго партнёра і ўспомніць усё тое, што звязвала вас. Можна адправіцца ў сумеснае падарожжа да мора.

Казярог. Займіцеся навядзеннем парадку ў доме і на асноўнай рабоце. Добры час для рамонту, пачатку будаўніцтва дома або прыбудоў на зямельным участку, што знаходзіцца ў вашай уласнасці. Калі ёсць планы на пакупку жылля, то наперадзе таксама ўдалы перыяд для гэтага. Другая палова тыдня ссоўвае сферу вашых інтарэсаў да выбудоўвання партнёрскіх адносін.

Вадаліў. Вас чакае перыяд шчаслівага асабістага жыцця. Шлюбныя адносіны будуць напоўнены ўзаемнай павагай. Адзінокія могуць адправіцца ў паездку і там пазнаёміцца з цікавым чалавекам. Не выключана, што гэта стане нечым большым за просты флірт. Старайцеся не сядзець дома, а часцей выходзіць на святочныя мерапрыемствы, у клубы, на танцпляцоўкі, на канцэрты.

Рыбы. Праводзьце больш часу ў коле сям’і. Вашы адносіны з блізкімі людзьмі набудуць страчаную раней гармонію. Удалы час для набыцця мэблі і сучаснай бытавой тэхнікі — фінансавае становішча цалкам дазволіць гэта зрабіць. Выдатны час таксама для святочных урачыстасцяў або проста прыёму гасцей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю