Top.Mail.Ru

Тэмпы перавышаюць мінулагоднія. Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 79 працэнтах плошчаў

Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 79 працэнтах запланаваных плошчаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.



«Паводле аператыўных даных на 15 чэрвеня, у краіне скошана траў першым укосам на плошчы 1112 тыс. га, што складае 79 працэнтаў ад плана ў памеры 1407 тыс. га. Тэмпы палявых работ у бягучым перыядзе значна перавышаюць мінулагоднія. Убрана траў — 85 працэнтаў ад скошанага. Сенажу нарыхтавана 5540 тыс. т, што складае 39 працэнтаў ад плана ў памеры 14 309 тыс. т», — расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей нарыхтавана сенажу: у Мінскай вобласці — 1406 тыс. т (40 працэнтаў ад плана), у Брэсцкай — 1170 тыс. т (39 працэнтаў ад плана), у Гродзенскай вобласці — больш як 1 млн т (40 працэнтаў ад плана, рэзультат амаль у 1,5 раза вышэйшы за мінулагодні на гэту ж дату), у Магілёўскай — 759 тыс. т (46 працэнтаў ад плана), Гомельскай — 618 тыс. т (40 працэнтаў ад плана), Віцебскай — 517 тыс. т (27 працэнтаў ад плана). 

Нарыхтавана сена 61 тыс. т — 9 працэнтаў ад плана, сіласу — 208 тыс. т — 1 працэнт ад плана. Травяных кармоў нарыхтавана 1633 тыс. т кармавых адзінак, што складае 16 працэнтаў ад плана ў памеры 10 131 тыс. т.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 922 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 98 працэнтаў да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю