Навiны
На поўдні Кітая зацвілі персікавыя дрэвы
Ранняй вясной вёска Юйлун, размешчаная ў аднайменным павеце горада Ліцзян (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай), патанае ў квеценні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Магілёве прафсаюз работнікаў ЖКГ прааналізаваў, чаму звальняюцца кадры
Пытанні скарачэння дэфіцыту кадраў і замацавання маладых спецыялістаў сталі тэмай для абмеркавання ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання. Як паказаў аналіз выпадкаў звальнення маладых спецыялістаў па мінулым годзе, палова іх звязаная з прызывам у армію. Яшчэ 10 % былі пераведзеныя да іншых наймальнікаў. Менш як трэць маладых спецыялістаў пакінулі свае працоўныя месцы пасля заканчэння кантракту і адпрацоўкі. Яшчэ ў 5 % выпадкаў працоўныя адносіны былі спынены па іншых прычынах.
«Міхасёвы прыгоды» працягваюцца!..
Ва ўтульных сценах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа сёння, 26 сакавіка, праходзіць фестываль дзіцячай кнігі. Назва — «Міхасёвы прыгоды». Менавіта такую паэму болей як 90 гадоў назад напісаў і выдаў народны пясняр Беларусі Якуб Колас.
Новую спецыяльнасць «Экалагічная бяспека» адкрыюць у Белдзяржуніверсітэце
Новую спецыяльнасць «Экалагічная бяспека» адкрыюць у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце (МДЭІ) імя А. Д. Сахарава БДУ. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Пасажырскі аўтобус у Бангладэш упаў у раку, загінулі 25 чалавек
У Бангладэш сама меней 25 чалавек загінулі ў выніку падзення пасажырскага аўтобуса ў раку Падма. Аб гэтым паведамляе мясцовае выданне The Daily Star са спасылкай на прадстаўніка пажарнай службы і грамадзянскай абароны. Расказала БелТА.
Маніторынг сферы турызму правядуць у гасцініцах Беларусі
У Беларусі вызначаны месцы правядзення маніторынгу міжнароднага ўязнога турызму і ўнутранага турызму ў перыяд па 29 сакавіка. Гэта прадугледжана пастановай Нацыянальнага агенцтва па турызме ад 23 сакавіка нумар 2, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Іван Кубракоў прыняў удзел у камандна-штабных вучэннях на Брэстчыне
«Мы будзем дзейнічаць рашуча!»
Мінсельгасхарч праводзіць іміджава-прэзентацыйнае мерапрыемства для кіраўнікоў дыпламатычных місій
26 сакавіка на базе Цэнтра экалагічнага турызму «Станькава ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» сельскагаспадарчае ведамства Беларусі на чале з міністрам сельскай гаспадаркі Юрыем Горлавым праводзіць маштабнае мерапрыемства, на якое запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу 37 краін. Сярод іх — Балгарыя, Венгрыя, Венесуэла, В’етнам, Вялікабрытанія, Германія, Грузія, Зімбабвэ, Іран, Італія, КНДР, Казахстан, Карэя, Катар, Кітай, Куба, Кыргызстан, Малдова, Манголія, М’янма, Пакістан, Палесціна, Расія, Францыя і іншыя.
Пасяджэнне Эканамічнага савета СНД пройдзе 3 красавіка ў Маскве
Пасяджэнне Эканамічнага савета СНД з удзелам віцэ-прэм’ераў краін Садружнасці пройдзе 3 красавіка ў Маскве. У гэты ж дзень намеснікі прэм’ер-міністраў прымуць удзел у пленарным пасяджэнні Міжнароднага эканамічнага форуму дзяржаў — удзельніц СНД, паведамілі БелТА ў прэс-службе Выканкама Садружнасці.
Ці можна на «дыстанцыйцы» пераехаць у іншы горад і працаваць адтуль — адказ адваката
Беларусы часта задаюцца пытаннем: ці дазваляецца, працуючы дыстанцыйна, пераехаць у іншы горад? На гэта адказаў адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў. Паведаміла «Мінская праўда».