Top.Mail.Ru

Агонь знішчыў 10 тон саломы ў Смалявіцкім раёне, яшчэ 40 тон удалося выратаваць

Агонь знішчыў 10 тон саломы ў Смалявіцкім раёне, яшчэ 40 тон удалося выратаваць, паведамілі БелТА ў МНС.


25 ліпеня ў 00.27 ратавальнікам паведамілі пра пажар сцірты саломы на тэрыторыі малочна-таварнай фермы каля вёскі Мгле Смалявіцкага раёна. У выніку пажару знішчаныя 10 т саломы ў рулонах. Работнікамі МНС і гаспадаркі выратаваны 40 т саломы.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю