Вы тут

Мінпрацы растлумачыла навацыю аб уключэнні ў стаж ваенную службу ў Латвійскай і Эстонскай ССР


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пракаментавала навацыю аб уключэнні ў стаж для назначэння пенсіі перыядаў ваеннай службы на тэрыторыі Латвійскай і Эстонскай ССР, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Грамадзянам, якія маюць не ўлічаныя ў стаж перыяды ваеннай службы ў Латвійскай і Эстонскай ССР да 1992 года, неабходна звярнуцца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (па месцы назначэння пенсіі) з заявай аб пераразліку пенсіі.

Адзначаецца, што пераразлік пенсіі ў сувязі з дадатковым уключэннем у стаж перыядаў ваеннай службы будзе ажыццёўлены з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам падачы заявы.

Як паведамлялася, 15 красавіка падпісаны ўказ нумар 149 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян». Дакумент прыняты ў мэтах недапушчэння абмежавання пенсіённых правоў грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі.

Указам прадугледжваецца права грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, на залік у агульны стаж для назначэння пенсіі ў Рэспубліцы Беларусь перыядаў праходжання ваеннай службы да 1 студзеня 1992 года на тэрыторыях Латвійскай ССР і Эстонскай ССР. Залік у стаж праводзіцца ў выпадках, калі гэтыя перыяды ваеннай службы не былі ўлічаны пры назначэнні пенсіі ў адпаведнасці з заканадаўствам Латвійскай Рэспублікі і Эстонскай Рэспублікі.

Прыняцце ўказа дае магчымасць грамадзянам поўнасцю рэалізаваць пенсіённыя правы, набытыя ў перыяд ваеннай службы ў СССР, і павялічыць памер пенсіі з улікам перыяду ваеннай службы.

Указ уступіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.