Вы тут

Чым будзе здзіўляць сёлета фестываль «Берасцейскія сані»-2024


Трэці абласны зімовы фестываль «Берасцейскія сані» пройдзе 20 студзеня ў Пінску. На прэс-канферэнцыі ў аблвыканкаме сёння прыадкрылі заслону будучага маштабнага свята. Як паведаміў журналістам намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім КРАЎЧУК, фестываль набывае не толькі маштаб, але і свае традыцыі, а таксама адрозніваецца асаблівымі фішкамі рэгіёнаў.


— Паколькі Пінск стаіць на рацэ, будзе шмат воднай тэматыкі — адзначыў Вадзім Краўчук. — Гэта не толькі параход на парадзе як адзін з сімвалаў рачнога судаходства, порта, прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях», чакаецца заплыў маржоў, і іншыя цікавосткі, якія пакуль што арганізатары трымаюць у тайне. Па традыцыі разгорнуцца гандлёвыя пляцоўкі: пастараюцца прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання. Будуць працаваць спартыўныя, забаўляльныя, інтэрактыўныя пляцоўкі для таго, каб людзі любога ўзросту знайшлі для сябе нешта цікавае.

Святочны парад суб’ектаў гаспадарання ў незвычайным, казачным атуражы, як паказвае практыка, становіцца адным з самых прыцягальных пунктаў праграмы.

Каля 200 пар Дзядоў Марозаў са Снягуркамі пройдуць урачыстым шэсцем і створаць навагодні настрой. А яшчэ пінчукі абяцаюць незвычайную па велічыні пасудзіну кашы і самавар на 400 літраў з чаем. Так што галодным ніхто не застанецца, плануюць усталяваць каля тысячы пасадачных месцаў.

З таго, што ідзе ў раздзеле «упершыню» — патрыятычны маладзёжны флэш-моб «Пад сцягам Радзімы», кніга рэкордаў фестывалю — расказаў віцэ-губернатар.

Удзельнікам прэс-канферэнцыі паведамілі, што на фестывалі будзе працаваць каля 1000 самадзейных і прафесійных артыстаў. Як расказаў начальнік аддзела культуры Пінскага гарвыканкама Сяргей МАТУЗКО, значны акцэнт будзе зроблены на палескія народныя траддыцыі. Праграма «Як на шчодрую Куццю» пакажа элементы абрадаў, народных песень, танцаў палескага краю. Калядоўшчыкі пройдуць за звяздою і іншымі святочнымі атрыбутамі. А на пляцоўцы пад умоўнай назвай «Горад майстроў» пакажуць традыцыі пінскага кірмашу, вядомага з ХІХ стагоддзя.

Адным словам, Пінск рыхтуецца прыняць гасцей. Студэнты і школьнікі актыўна вырабляюць сувеніры з лагатыпам фестывалю.

Першыя «Берасцейскія сані» прайшлі ў Брэсце ў 2022 годзе ў дні святкавання праваслаўнага Раства. Налета эстафету падхапілі Баранавічы, там арганізавалі тэатралізаванае трохдзённае свята, на якім, паводле ацэнкі арганізатараў, пабывала каля 200 000 чалавек. У Пінску фестываль пачнецца на Вадохрышча, асноўным днём стане субота, 20 студзеня. Адной з інтрыг фестывалю стане абвяшчэнне кіраўніком вобласці адраса наступнага фэсту.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.