Вы тут

Дзень становіцца даўжэйшы, а тэмпература вышэйшай


Апошнія дні зімы заўсёды так — дзень становіцца даўжэйшы, а тэмпература вышэйшай. Гэты тыдзень таму — яркае пацвярджэнне, калі днём тэмпература паветра будзе дасягаць 16 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота pexels.com

Вельмі цёплае надвор’е па тэмпературным рэжыме больш чым на месяц апярэджвае кліматычны графік. Сярэднясутачныя тэмпературы паветра ў асноўным на 6–11 градусаў вышэйшая за сярэднія шматгадовыя значэнні. Цёплае акіянічнае паветра і ападкі ў выглядзе дажджу сталі прычынай хуткага разбурэння снежнага покрыва. 

А ў аўторак умовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўночным захадзе краіны адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу. Воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць дажджы. Удзень без істотных ападкаў, толькі на паўночным захадзе месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса па ўсходзе да плюс 7 градусаў па захадзе, днём будзе 5–11 цяпла, у заходніх і паўднёвых раёнах краіны ад 12 да 16 градусаў вышэй за нуль.

Адносна ціха будзе і ў сераду. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны ўмовы надвор’я абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўночным захадзе захаваецца ўплыў франтальнага раздзелу. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 2 марозу па паўднёвым усходзе краіны, да плюс 8 градусаў па захадзе. Максімальная тэмпература днём складзе ад 5 градусаў па ўсходзе да 16 цяпла ў паўднёва-заходніх раёнах краіны.

У апошні дзень зімы надвор’е крыху сапсуецца. У чацвер ноччу ўмовы надвор’я будзе вызначаць франтальны раздзел, які ссоўваецца ва ўсходнім напрамку, а днём наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам няўстойлівай паветранай масы. Воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі па краіне чакаюцца невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 градус да 5 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны да плюс 7 градусаў, максімальная днём — 4–10 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 13 цяпла.

Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных сіноптыкаў, з пятніцы да нядзелі (1–3 сакавіка) будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Уначы сіноптыкі абяцаюць ад мінус 3 градусаў па ўсходзе да плюс 6 градусаў па захадзе, а днём — ад плюс 5 градусаў ва ўсходніх да плюс 15 градусаў у паўднёва-заходніх раёнах краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дажджы, туманы, галалёдзіца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.