Вы тут

Надвор'е: амаль лета


Як ні круці, а тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе дасягаць чэрвеньскіх значэнняў. Як адзначылі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, першыя выхадныя красавіка вярнулі ў нашу краіну цяпло.


Фота pexels.com

У першай палове гэтага тыдня ў Беларусі пад уплывам антыцыклону OLLІ будзе пераважна сухое і сонечнае надвор'е, што ў спалучэнні з паўднёва-заходнімі вятрамі павысіць тэмпературу паветра днём да летніх значэнняў. Пачынаючы з чацвярга сітуацыя пачне мяняцца. Франтальны раздзел з Заходняй Еўропы прынясе ў краіну не толькі воблачныя масівы, але і паступова выцесніць за межы нашага рэгіёна цёплыя паветраныя масы. Вось тады гаспадаром надвор'я стане больш свежае паветра. Разам з тым, нягледзячы на паніжэнне паказанняў тэрмометраў, у большасці раёнаў краіны тэмпература паветра па-ранейшаму будзе перавышаць кліматычную норму.

У аўторак пераважна будзе без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 цяпла, удзень — 21—27 градусаў.

Горача будзе і ў сераду. У гэты дзень пераважна будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вар'іравацца ад 7 да 14 цяпла, удзень ад 20 да 27 градусаў са знакам плюс.

А вось у чацвер рэзка пасвяжэе. Таксама будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 4 да 10 цяпла, па паўднёвым усходзе да 12, днём — 11—18 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам, да канца тыдня час ад часу будуць адзначацца кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны суботы і нядзелі ў асобных раёнах краіны не выключана верагоднасць навальніц.

У пятніцу месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, удзень — 11—18 цяпла. У суботу месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 3 да 8 цяпла, днём — ад 10 градусаў па паўночным усходзе да 20 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю зноў трошкі пацяплее. У гэтыя суткі ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 6—11 цяпла, днём — ад плюс 10 па паўночным захадзе да 21 градуса па поўдні краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.