Вы тут

Галоўчанка распавёў пра запатрабаванасць камунальнай і дарожнай тэхнікі


Беларуская камунальная і дарожна-будаўнічая тэхніка запатрабавана на айчынным рынку і ў краінах-партнёрах. Пра гэта паведаміў сёння прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Пінск, перадае БелТА.


Фота БелТА

У прыватнасці, Раман Галоўчанка наведаў сёння ЗАТ «Амкадор-Пінск», якое выпускае дарожна-будаўнічую, камунальную, снегаўборачную і землеройную тэхніку. Кіраўніка ўрада цікавілі перспектывы развіцця прадпрыемства і рэалізацыі імпартазамяшчальных праектаў.

«Вырабляем мы дастаткова, сумненняў няма. Тым больш, прадпрыемства пастаянна працуе над пашырэннем лінейкі продажаў. У нейкім плане яны перфекцыяністы. Стварылі машыну, паглядзелі, можна зрабіць лепш — і тут жа пачынаюць займацца наступнай. З аднаго боку — добра, з другога патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў. Але ў цэлым лінейка і дарожнай, і камунальнай, і будаўнічай тэхнікі вельмі шырокая, у прынцыпе, пад любыя патрэбы», — заўважыў прэм’ер-міністр.

Ён падкрэсліў важнасць таго, што раней была захаваная айчынная вытворчасць, нягледзячы на заклікі аб адваротным. З вялікай доляй верагоднасці, гэтую нішу б занялі замежныя вытворцы. Беларуская ж тэхніка запатрабаваная. «Попыт на яе існуе не толькі ў нашай краіне. Рынак ЕАЭС — ключавая дэстынацыя для гэтай тэхнікі. На самай справе такая шырокая лінейка шмат у чым дапамагае сёння актыўна працаваць на рынках краін нашых партнёраў», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.