Вы тут

Унікальны вопыт для беларускіх ваеннаслужачых


На палігоне навучальнага цэнтра «Эдэльвейс» Кыргызскай Рэспублікі ў рамках сумеснага вучэння з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства — 2023» «блакітныя каскі» краін-удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы працягваюць выконваць вучэбна-баявыя задачы.


Асноўныя намаганні міратворчых сіл сканцэнтраваны на стварэнні зон раз’яднання (буфернай, дэмілітарызаванай), ахове важных дзяржаўных і сацыяльна значных аб’ектаў, назіранні за выкананнем умоў перамір’я і пагаднення аб спыненні агню, а таксама на гарантаванні бяспекі дастаўкі гуманітарных грузаў.

Па задуме вучэння, у адпаведнасці з рашэннем Савета калектыўнай бяспекі трэба правесці міратворчую аперацыю па падтрыманні міру ў зоне адказнасці, глыбінёй 24 кіламетры і шырынёй 168 кіламетраў. У буфернай зоне ўдзельнікам вучэння неабходна абсталяваць 26 наглядальных пастоў і 15 кантрольна-прапускных пунктаў, узяць пад ахову больш за 10 важных дзяржаўных аб’ектаў.

Гэтымі днямі, воінскія кантынгенты ажыццяўляюць падрыхтоўку да выканання пастаўленых задач на палігоне. Падчас практычных дзеянняў калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ адпрацоўваюць дзеянні на блакпосце, задачы ў фільтрацыйным пункце і лагеры бежанцаў, суправаджаюць калоны з гуманітарным грузам, ажыццяўляюць блакіраванне населенага пункта, а таксама вызваляюць «заложнікаў» з захопленага марскога судна і аказваюць дапамогу пацярпелым.

Удалося назіраць за дзеяннямі беларускіх удзельнікаў вучэння са складу міратворчай роты 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады падчас падрыхтоўкі да правядзення міратворчай аперацыі. Камандзір узвода атрымаў задачу накіраваць падраздзяленне для ўдзелу ў знішчэнні незаконнага ўзброенага фарміравання (НВФ) умоўнага саперніка ў складзе Калектыўных міратворчых сіл АДКБ.

Падраздзяленне беларускіх міратворцаў ажыццявіла высадку тактычнага дэсанту беспарашутным спосабамі, пасля чаго вылучылася ў бок населенага пункта, дзе хаваліся «тэрарысты», і ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Расіі, Кыргызстана і Таджыкістана блакіравалі аул. Далей у справу ўступілі паліцэйскія і міліцэйскія падраздзяленні АДКБ. Навучальны бой быў хуткаплынным і завяршыўся вызваленнем заложнікаў і поўнай нейтралізацыяй умоўнага суперніка. Беларускія міратворцы, як заўсёды, паказалі высокі прафесіяналізм. 

І гэта нягледзячы на тое, што выконваць задачы нашым «блакітным каскам» прыйшлося на незнаёмай горнай мясцовасці. Гэта выдатны досвед, які нашы міратворцы атрымліваюць у гарах, закладзены нават не ў сферы практычных дзеянняў, а ў вобласці псіхалогіі. Бо горная падрыхтоўка параўнальная са скачком з парашутам. Дзеянні ў горнай мясцовасці — цудоўная загартоўка духу і маральна-валявых якасцяў ваеннаслужачага. Такі досвед, несумненна, дапаможа беларускім міратворцам выконваць задачы любой складанасці.

Акрамя таго, нашы міратворцы адзначаюць, што разумеюць сваіх калег па АДКБ з паўслова, дзейнічаюць на адной хвалі. Узаемадзеянне паміж падраздзяленнямі стане адным з ключавых пытанняў вучэнняў.

«Задача для нас не новая, за плячыма — не адно падобнае вучэнне, — распавёў адзін з вайскоўцаў беларускай міратворчай роты. — Працаваць з падраздзяленнямі краін-удзельніц АДКБ прыемна. Размаўляем на адной мове, Нашы замежныя калегі таксама адзначаюць высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі беларускага міратворчага кантынгенту».

Нагадаем, што вучэнне «Непарушнае братэрства — 2023» праходзіць пад агульным кіраўніцтвам першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Кыргызскай Рэспублікі палкоўніка Артура Цемірава. У ім прымаюць удзел нацыянальныя кантынгенты міратворчых сіл Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Усяго прыцягнута каля 1500 вайскоўцаў, больш за 200 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Алег НЯКАЛА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.