Вы тут

Карпенка расказаў аб запрашэнні міжнародных назіральнікаў за выбарамі ў Адзіны дзень галасавання


Акрамя місіі СНД, для назірання за выбарамі дэпутатаў у Адзіны дзень галасавання былі запрошаны прадстаўнікі ШАС, Парламенцкай асамблеі АДКБ, Саюзнай дзяржавы і індывідуальныя эксперты, у тым ліку з краін Еўрасаюза. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, які правёў сустрэчу з генеральным сакратаром СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД за выбарамі дэпутатаў у Адзіны дзень галасавання Сяргеем Лебедзевым, перадае БелТА.


«Мы ўжо акрэдытавалі 58 міжнародных наглядальнікаў. Сёння быў дадзены старт адкрыццю штаба місіі СНД, якую ўзначаліць першы намеснік генеральнага сакратара СНД Леанід Васільевіч Анфімаў», — сказаў Ігар Карпенка.

Паводле слоў старшыні ЦВК, акрамя місіі СНД былі запрошаны прадстаўнікі ШАС, Парламенцкай асамблеі АДКБ, Саюзнай дзяржавы і індывідуальныя эксперты, у тым ліку з краін Еўрасаюза. «У адпаведнасці з заканадаўствам мы ўсіх акрэдытуем, выдадзім адпаведныя пасведчанні, і ўсе наглядальнікі ў рамках выбарчай кампаніі змогуць азнаёміцца з усёй інфармацыяй, наведаць выбарчыя ўчасткі, акруговыя і тэрытарыяльныя камісіі», — запэўніў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.