Дырэктар РІК імя Канфуцыя БДУ прафесар Анатоль ТОЗІК правёў знаёмства з аўдыторыямі, заламі для канферэнцый і працы ў анлайн-рэжыме, бібліятэкай Інстытута. Пасля прайшлі перамовы, у якіх прынялі ўдзел дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, намеснік дырэктар Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота, намеснік дырэктара РІК імя Канфуцыя БДУ спадарыня Лю Сулін.
Дасягнута дамоўленасць пра арганізацыю мерапрыемстваў з удзелам Выдавецкага дома «Звязда» на пляцоўцы РІК імя Канфуцыя БДУ, скіраваных на прапаганду і развіццё беларуска-кітайскіх літаратурных і культурных сувязяў. Запланаваны спецыяльны «кітайскі» выпуск газеты «Літаратура і мастацтва». Прафесар Анатоль Тозік адзначыў зацікаўленасць Інстытута ва ўдзеле яго супрацоўнікаў, выкладчыкаў у арганізацыі перакладчыцкай справы ў галіне мастацкай літаратуры. Асобна Анатоль Афанасьевіч звярнуў увагу на вартасці перакладу паэзіі, прозы Кітая з мовы арыгінала.
Выдавецкі дом «Звязда» на працягу некалькіх гадоў досыць уважлівы да прадстаўлення кітайскай літаратуры ў Беларусі на беларускай і рускай мовах. Пэўны адрэзак часу выходзіла кніжная серыя «Светлыя знакі: паэты Кітая». Пачтак ёй паклалі зборнікі вершаў Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна, выдадзеныя ў 2014 — 2015 гадах ў перакладзе на беларускую мову. Пабачыла свет і анталогія ранейшых перакладаў кітайскай прозы і паэзіі «Стагоддзе на знаёмства». Былі рэалізаваны і іншыя беларуска-кітайскія выдавецкія ініцыятывы.
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю: pixabay.com
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяцб рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.