Вы тут

«Звязда» заключыла дамову з «Сіньхуа»


У пярэдадзень новага, 2024-га, года заключана дамова аб супрацоўніцтве паміж Выдавецкім домам «Звязда» і Кітайскім інфармацыйным агенцтвам «Сіньхуа» (з кітайскага боку дамову падпісаў кіраўнік Маскоўскага бюро «Сіньхуа» Фань Вэйга). 


У газеты «Звязда», увогуле ў Выдавецкага дома «Звязда» склаліся добрыя партнёрскія адносіны з кітайскімі медыя. Найперш — у частцы абмена інфармацыяй. Традыцыйным у сеткавым выданні zviazda.by стала размяшчэнне навін пра розныя падзеі і з’явы сацыяльнага, эканамічнага, палітычнага жыцця ў Кітаі. Гэтай тэматыцы прысвечаны асобны раздзел — «Весткі з Кітая». 

Згодна падпісанай Дамове на інфармацыйных рэсурсах «Сіньхуа» будзе шматкрат шырэй выкарыстоўвацца інфармацыя, папярэдне размешчаная ў газеце «Звязда» альбо ў сеткавым выданні zviazda. by. Пра падзеі ў Беларусі, грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё нашай краіны карыстальнік, падпісчык навін у рэсурсах «Сіньхуа» даведаецца істотна болей. 

— Мы спадзяёмся, што такая інфармацыйная, узаемавыгадная праца па абмену і навінамі, і аналітычнымі артыкуламі, рознага характару карэспандэнцыямі, рэпартажамі, — пракаменціраваў сам факт падпісання Дамовы паміж беларускім і кітайскім бакамі намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Аляксей Чарота, — паспрыяе пашырэнню стасункаў паміж Беларуссю і Кітаем ўвогуле, асабліва — у гуманітарнай, асветніцкай, адукацыйнай сферах. Чым болей мы будзем ведаць адзін аднаго, тым болей удасца выбудаваць канкрэтных партнёрскіх стасункаў, наладзіць сувязі ў арганізацыі турыстычных паездках нашых грамадзян, развіць кантакты паміж дзелавымі коламі Беларусі і Кітая. 

Кастусь ХАДЫКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.