Вы тут

У Брэсце папулярызуюць кітайскую культуру


У Рэспубліцы Беларусь склалася сістэма па вывучэнню кітайскай мовы і знаёмству з кітайскай культурай. Найперш — праз шэраг Інстытутаў кітаязнаўства імя Канфуцыя. Адзін з іх працуе і Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. Шмат робіцца і ў бібліятэках краіны па прадстаўленню кітайскай кнігі, кітайскай літаратуры. 


Фота: БелТА

Як прыклад — і новы творчы праект: з 5 па 13 сакавіка ў Брэсце пройдуць Дні папулярызацыі кітайскай культуры і літаратуры. Арганізатары гэтага шматабсяжнага свята — Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», Інстытут Канфуцыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. 

Сярод іншых мерапрыемстваў кітайскіх Дзён — і прадстаўленне серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая» , якая выходзіла з 2014 па 2019 гг. у Выдавецкім доме «Звязда» і выдавецтве «Мастацкая літаратура». Пабачылі свет 14 кніг — зборнікі Ван Вэя, Ай Ціна, Лі Бо, Ду Фу, Вэнь Ідо, Сюй Чжыма, Лі Цінчжаа і іншых класікаў і сучаснікаў. Зараз серыя ўзнаўляецца, рыхтуецца новы зборнік — з вершамі кітайскай моладзі, студэнтаў факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.