Вы тут

«ЛіМ» надрукаваў творы кітайскіх студэнтаў


Традыцыяй стала публікацыя вершаў кітайскіх студэнтаў, якія вучацца на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у перакладзе на беларускую мову ў выданнях Выдавецкага дома «Звязда» — газеце «Літаратура і мастацтва» і часопісе «Беларусь». Чарговай падборцы папярэднічала сустрэча з маладымі паэтамі, будучымі публіцыстамі, журналістамі ў рэдакцыі газеты «Звязда». Удзел у сустрэчы з беларускага боку прынялі дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, загадчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ доктар філалагічных навук Людміла Саянкова, загадчык аддзела культуры газеты «Звяза», паэт, празаік, перакладчык Людміла Рублеўская. 


Фота pixabay.com

На сустрэчы Людміла Рублеўская прапанавала кітайскім студэнтам узгадаць, якія сімвалы як птушкі і кветкі ёсць у Беларусі і Кітаі. Госці сыйшліся на тым, што ў Беларусі гэта — бусел і васілёк, а ў Кітаі — півоня і чапля з чырвонай каронай. У выніку маладыя творцы частку сваіх новых вершаў прысвяцілі гэтым сімвалам, а таксама сяброўству паміж нашымі народамі. А яшчэ юных паэтаў Кітая, як і іх паплечнікаў у беларускім асяроддзі, хвалююць такія тэмы, як каханне і мроі, спазнанне жыцця і сяброўства, з’явы прыроды (найперш — беларуская зіма!). У выніку сустрэчы, супольнай працы і нарадзілася падборка вершаў кітайскай моладзі, якая ў пераўвасабленні Людмілы Рублеўскай і была надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва». 

Кэ Вэй Вэй, У Юйцзін, Ло Хэсіцзы, Цінь Вэньхаа, Ма Цзінвэй, Лі Цзячэн, Чжан Тун Чжэнь, Лю Сяаюй, Сюй Цзяньфэй, Фу Сіньпін, Ху Сяаюй, Гао Куай, Сюй Цзялун, Чжу Цзы, Сунь Хаамін, Шэнь Цзыцзюнь, Ян І — сямнаццаць творцаў падзяліліся сваімі думкамі і развагамі, сваімі ўражаннямі, мастацкімі вобразамі, якія вынайшла іх свядомасць. 

Аднойчы гукнулі струны.

Кожны з нас можа мяняцца,

Гэта яшчэ адзін выклік,

Ты гатовы яго прыняць?

Жыццё — гэта вершы,

Прышласць — туман,

А спрыяльны свет — гэта мары. 

Сустрэнемся ў прышласці. 

Пераадолеўшы ўсё да драбніц.

Нам трэба прайсці перашкоды.

Сустрэнемся ў прышласці, — гэтыя радкі належаць Сюй Цзялун. Аўтар шукае шляхі, якія павінны вывесці на шырокія прасторы... І ў гэтым пошуку, будзем спадзявацца, і ў памяці Сюй Цзялун заўжды знойдзецца месца Беларусі. 

Хтосьці з маладых творцаў не забыўся ў сваіх вершах пра родныя правінцыі і гарады. Як, напрыклад, Ло Хэсіцзы: «Журавель у чырвонай кароне/ Танчыць/ Сярод блакітных хваль./ Півоня квітнее сонечным днём,/ Квітнее і васілёк./ Бусел ляціць, і ў яго крылах/ Люструецца Цінчуань». Цінчуань — горад, павет у Кітаі. 

Творы згаданых маладых паэтаў, як і вершы іх калег, якія Людміла Рублеўская раней пераклала на беларускую мову, будуць выдадзены асобнай кнігай у серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая». Раней у гэтым творчым праекце пабачылі свет кнігі Ван Вэя, Лі Бо, Ду Фу, Ай Ціна, Лі Цінчжаа, Ван Гачжэня, Вэнь Ідо, Сюй Чжыма і іншых класікаў, а таксама сучасных паэтаў Кітая. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.