У час зімовых канікул (з 26 да 28 студзеня) студэнты БДПУ адправяцца ў 57-ы інтэрнацыянальны «Зорны паход» па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа.
Ідэя правядзення «Зорных паходаў» нарадзілася ў 1965 годзе, калі студэнты тады яшчэ Мінскага педагагічнага інстытута ўзялі ўдзел ва Усесаюзным паходзе моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа. Яны адправіліся з розных населеных пунктаў краіны, але на карце схема маршруту па форме нагадвала зорку, што і падарыла зімоваму паходу назву «Зорны».
Плануецца, што дзесяць атрадаў (больш за 300 студэнтаў і выкладчыкаў) за тры дні наведаюць у Мінскай вобласці Барысаўскі, Дзяржынскі, Крупскі, Мядзельскі, Слуцкі і Стаўбцоўскі раёны, у Брэсцкай вобласці — Івацэвіцкі раён і ў Гомельскай — Светлагорскі.
Падчас паходу студэнты і выкладчыкі сустрэнуцца з ветэранамі вайны і працы, правядуць мітынгі і ўскладуць кветкі да брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны, ва ўстановах адукацыі правядуць прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі, арганізуюць майстар-класы, трэнінгі і спартыўныя спаборніцтвы, выступяць з канцэртнымі праграмамі для навучэнцаў і жыхароў рэгіёнаў.
Разам з беларускімі студэнтамі ў «Зорным паходзе» прымуць удзел студэнты з Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.
А старт паходу будзе дадзены падчас урачыстага мітынгу, які пройдзе 25 студзеня каля помніка студэнтам і выкладчыкам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ва ўнутраным дворыку БДПУ. Гэта ўжо стала шматгадовай традыцыяй.
Надзея НІКАЛАЕВА
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.