Вы тут

Пра што гутарылі са студэнтамі БДПУ падчас «Заліковай размовы»


Эксперты і студэнты БДПУ падчас «Заліковай размовы» абмеркавалі электаральную кампанію і дэмаграфічную сітуацыю, перадае БелТА.


Фота: БелТА

На сустрэчы абмяркоўваліся грамадска-палітычныя пытанні. У цэнтры ўвагі была тэма бягучай электаральнай кампаніі, бо сёння ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў. Таксама спікеры размаўлялі са студэнтамі аб важнасці сям’і, правільнага выхавання дзяцей, дакладнага жыццёвага выбару і расстаноўкі прыярытэтаў. Тэма выхавання асабліва актуальная для студэнтаў БДПУ як будучых педагогаў. З моладдзю гутарылі аналітык БІСІ Аляксей Аўдонін і кіраўнік цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі ДНУ «Інстытут эканомікі НАН» Анастасія Баброва.

Магістрант БДПУ Дар’я Лукашэвіч плануе скарыстацца магчымасцю прагаласаваць датэрмінова. «У дзяцінстве хадзіла з бацькамі на выбары, цяпер галасую сама, і гэта заўсёды сапраўдная падзея, свята, знамянальны дзень. Важна зрабіць свядомы выбар. Добра, што ёсць магчымасць прагаласаваць у зручны час. Я з’яўляюся сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ, у нас вельмі шмат плануецца мерапрыемстваў, прысвечаных адзінаму дню галасавання, у суботу-нядзелю будзем вельмі занятыя. Так што планую прагаласаваць датэрмінова, можа, нават сёння. Думаю, большасць студэнтаў паступяць гэтак жа, таму што многія з’язджаюць на выхадныя дадому», — адзначыла яна.

Дар’я Лукашэвіч удзельнічае ў інфармацыйна-асветніцкім праекце «Заліковая размова» не ўпершыню. «Гэты праект карыстаецца папулярнасцю сярод студэнтаў. Нашыя хлопцы и дзяўчаты, будучыя педагогі, любяць такія сустрэчы з экспертамі, рады магчымасці пагаварыць з цікавымі людзьмі, задаць пытанні. Цікава, з якім настроем яны ўпершыню ішлі галасаваць, што могуць нам параіць, каб мы зрабілі правільны выбар. «Хочацца больш падрабязна даведацца ў экспертаў, чым займаюцца дэпутаты, як развіваецца наша заканадаўства», — дадала яна.

Студэнт другога курса факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ Кірыл Карась таксама з цікавасцю прымае ўдзел у сустрэчах з экспертамі. «Я сёлета ўпершыню буду галасаваць, а таксама з’яўляюся назіральнікам ад БРСМ. Гэта вельмі важна і адказна, убачу ўсю сістэму знутры. Хачу сказаць, што моладзь зараз вельмі актыўна ўключаецца ў галасаванне, бо вядзецца вялікая інфармацыйная праца. Дыялогавыя пляцоўкі зараз сістэмна праводзяцца да адзінага дня галасавання, гэта эфектыўны спосаб інфармавання. Мы разумеем, што вельмі важна выбраць дастойных кандыдатаў у дэпутаты, ад кожнага голасу залежыць многае», — падкрэсліў ён.

На яго думку, «Заліковая размова — выдатная магчымасць задаць любое пытанне не толькі аб палітыцы, але і аб асабістым. «Вядомыя людзі, у тым ліку палітолагі, тэлевядучыя, гутараць з намі, можна спытаць пра ўсё, што хвалюе нас, студэнтаў» , - рэзюмаваў Кірыл Карась.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.